«Смачна есці!»

Нішто так не аб’ядноўвае сям’ю, як смачная ежа і прыгожа накрыты стол. А лепшыя стравы – гэта тыя, што прыгатаваны сваімі рукамі. Яны прыносяць радасць і задавальненне вашым блізкім і родным людзям, ствараючы кожны раз маленькае сямейнае свята.

У аддзеле перыядычных выданняў пачала дзейнічаць выстава-прагляд «Смачна есці!», на якой прадстаўлена інфармацыя аб беларускай нацыянальнай кухні, розных спосабах гатавання, цікавых стравах. Кожны знойдзе для сабе новы рэцэпт.

Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу. Наш адрас: вул.Карбышава, 17. Даведкі па тэлефоне: 71-89-43.