Захавальнік літаратуразнаўчай спадчыны

Шаноўныя гарадзенцы!

 30 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння знакамітага беларускага літаратуразнаўца, культуролага, краязнаўца, даследчыка, адметнага вучонага,  бліскучага педагога, заслужанага прафесара кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Я.Купалы Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча.

Аляксей Міхайлавіч з’яўляецца даўнім сябрам абласной бібліятэкі, а чытачом – з  1957 года.

Выстава Захавальнік літаратуразнаўчай спадчыны” ў аддзеле краязнаўства абласной бібліятэкі раскажа вам яшчэ больш цікавага пра жыццё беларускага літаратуразнаўца, а таксама пазнаёміць з яго кнігамі.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага віншуе Аляксея Міхайлавіча з днём нараджэння і жадае яму моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў, дабрабыту і ўсіх зямных благ!

Запрашаем Вас наведаць выставу па адрасе: вул. Карбышава, 17, каб. 107.

Даведкі па тэл.: 71-89-54.