Прэзентацыя навінак друку ад гродзенскіх пісьменнікаў

25 сакавіка у сценах ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” пройдзе прэзентацыя навінак друку, аўтарамі якіх сталі лаўрэаты III Абласнога конкурсу рукапісаў імя Цёткі.

Вы пазнаёміцесь з апошнімі кнігамі вядомых гродзенскіх пісьменікаў: беларускай паэтэсы, старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Кебіч; дзiцячай пiсьменнiцы, лаўрэата Прэмii iмя А.I.Дубко і Нацыянальнай лiтаратурнай прэмii Ганны Скаржынскай-Савіцкай; галоўнага рэдактара газеты “Астравецкая праўда” Ніны Рыбік; паэта, кампазітара і выканаўцы песен Андрэя Татура.

Пачатак мерапрыемства ў 16.00.

Адрас: вул. Карбышава, 17.

Сардэчна запрашаем!