21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

У абанементным аддзеле да Сусветнага дня паэзіі, што адзначаецца 21 сакавіка, арганізавана выстава “Паэтычны накцюрн”, на якой прадстаўлены зборнікі лірыкі вядомых тварцоў “Залатога” стагоддзя (А.С.Пушкина, А.А.Фета, У.Шэкспіра, М.Ю.Лермантава і інш.), паэтаў-срэбранікаў (Ул.Маякоўскага, А.Ахматавай, М.Гумілёва, А.Блока, С.Ясеніна, М.Цвятаевай, Б.Пастэрнака, Я.Еўтушэнка і інш.), паэтаў песеннай лірыкі (І.Нікалаева, Д.Арбенінай, А.Гарадніцкага, М.Таніча, Л.Рубальскай і інш.), беларускіх мастакоў слова (Н. Гілевіча, А. Куляшова, П. Панчанкі, П. Броўкі, М.Стральцова і інш.) і сучасных аўтараў (А.Вазнясенскага, І.Фахмі, В.Арловай, А.Спрынчан, Я.Лайкава, Д.Чарнышкова і інш.).

Паэзія – гэта музыка, хвалюючая душу, якая напаўняе яе бязмежнай любоўю да чалавека, прыроды, Радзімы. Яе мова настройвае на глыбокае разуменне і ўнутранае асэнсаванне таго, што адбываецца вакол, а само слова пранікае ў патаемныя куткі душы чалавека. Праз зносіны з паэтычнай мелодыкай у чалавека фармуецца этычнасць характару, чаго часам не хапае ў сучасным дынамічным свеце.

Запрашаем зрабіць “паэтычны перапынак” і атрымаць задавальненне ад кранаючых душу вершаваных радкоў у абанементным аддзеле па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.