Кніжны дэсант “Ляляк ─ птушка года”

16 сакавіка супрацоўнікі дзіцячага філіяла наведалі ДЦРД №58 для азнаямлення дашкольнікаў з птушкай года 2021 – звычайным леляком, альбо казадоем. Галоўная мэта нацыянальнай кампаніі, якая праводзіцца грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” з 2000 года, – прыцягнуць увагу насельніцтва да прыгажосці прыроды і птушак, неабходнасці іх захавання.

Маленькія эрудыты даведаліся аб знешнім выглядзе і звычках леляка, месцах пражывання і гнездавання, а таксама аб паходжанні яго назвы. З дапамогай медыяпрэзентацыі дашкольнікі пачулі голас птушкі і пазнаёміліся з легендай пра яе.

На імправізаваным занятку па выяўленчым мастацтве дзеці паспрабавалі размаляваць леляка, выкарыстоўвачы колеры, характэрныя для птушынага апярэння.

З непадробнай цікавасцю рабяты разглядалі копію паштовай маркі 1979 года, прысвечанай леляку як “абаронцы леса”, а таксама яскравыя і пазнавальныя энцыклапедычныя выданні пра разнастайны свет птушак, незвычайна цікавы і годны беражлівых адносін.