Жанчыны ў гісторыі Гродзеншчыны

Наш край бачыў мноства выдатных жанчын, якія пакінулі свой непаўторны след на беларускай зямлі. Яны ўплывалі на ход гістарычных падзей, будавалі храмы веры і навукі, удзельнічалі ў спартыўным і культурным жыцці, стваралі і захоўвалі прыгажосць. Менавіта ім у аддзеле краязнаўства абласной бібліятэкі прысвечана выстава “Жанчыны ў гісторыі Гродзеншчыны”, прымеркаваная да 8 сакавіка.
Сярод знакамітых імёнаў – каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца; беларуская пісьменніца і грамадскі дзеяч XIX стагоддзя Эліза Ажэшка; першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекар, асветніца, аўтар прыгодніцкага рамана «Авантуры майго жыцця» Саламея Русецкая; вядомая ў свой час скрыпачка, “Паганіні ў жаночым адзенні” Багуміла Юзафовіч-Бароўская; актрыса драмы і оперы, стваральніца першага прафесійнага тэатра ў Гродне Саламея Дэшнер; вядомы парфумер Сафія Гройсман; спарцменкі, чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў Алена Ваўчэцкая, Вольга Корбут і многія іншыя.
Запрашаем вас пазнаёміцца з кнігамі, артыкуламі з часопісаў і газет, у якіх змяшчаецца інфармацыя пра жыццё, навуковыя і творчыя дасягненні нашых знакамітых суайчынніц ў аддзеле краязнаўства па адрасе: вул. Карбышава, 17, каб. 107, тэл. 71-89-54.