Вядомаму беларускаму байкапісцу і сатырыку – 125 гадоў

5 сакавіка святкуецца 125-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка і заслужанага дзеяча навукі Беларусі – Кандрата Крапівы. Каб ушанаваць памяць выбітнага беларускага мастака слова, у абанементным аддзеле падрыхтавана выстава “Кандрат Крапіва – сатырык з загадкавым і выкручастым лёсам”, на якой змешчана творчая спадчына пісьменніка,а таксама літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы, мовазнаўчыя працы творцы.

Усім, хто зацікаўлены ў атрыманні інфармацыі адносна біяграфічных звестак пісьменніка і аналізу яго значных твораў мастацкай літаратуры, у прыватнасці, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам і выкладчыкам педагагічных каледжаў і ўніверсітэтаў краіны раім звярнуцца да крытычных, літаратуразнаўча-біяграфічных выданняў такіх, як “Кандрат Крапіва = Кондрат Крапива”, Дз.Бугаёў “Зброяй сатыры, зброяй праўды”, Я.Казека “Кандрат Крапіва”, С.С.Лаўшук “Кандрат Крапіва і беларуская драматургія”, І.Я.Лепешаў “Фразеалогія ў творах К.Крапівы”, В.Я.Ляшук “Вывучэнне творчасці Кандрата Крапівы ў школе” і г.д. Прадстаўленая літаратура дэманструе вехі неадназначнага лёсу К.Крапівы, яго яркі, самабытны талент.

Творы К.Крапівы перакладзены на многія мовы свету. Сам пісьменнік шырока вядомы як перакладчык рускай і замежнай класікі.

Творчая спадчына народнага пісьменніка Беларусі і біяграфічныя выданні аб ім знаходзяцца ў абанементным аддзеле па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.