Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі па праву

У рамках дэкады прававых ведаў 1 сакавіка ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшло мерапрыемства “Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі па праву”.

На дзень інфармацыі былі запрошаны навучэнцы I курса Гродзенскага каледжа бізнеса і права. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, на якой было прадстаўлена 96 выданняў па ўсіх галінах права. Прысутным быў прапанаваны агляд найбольш значных крыніц, якія  могуць ім дапамагчы у працэсе навучання і дадзена кансультацыя па пошуку інфармацыі ў ЭК. Асаблівую ўвагу звярнулі на поўнатэкставыя базы прававой тэматыкі: “ІПС. Эталон” і “Эксперт”.

Напрыканцы сустрэчы была праведзена экскурсія па бібліятэцы, падчас якой прысутныя пазнаёміліся з аддзелам рэдкай кнігі і аддзеламі абслугоўвання.

Дапамагчы разабрацца ў прававой прасторы вам могуць у аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы па адрасе: вул. Карбышава,17.