Статуту ВКЛ 1566 г. – 455 гадоў

Да 455-годдзя з часу ўвядзення ў дзеянне другой рэдакцыі зводу законаў Вялікага Княства Літоўскага ў абанементным адзеле падрыхтавана тэматычная выстава “Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. – новы этап у развіцці беларускага права”, на якой змешчаны сам Статут ВКЛ 1566 г. (Мінск, 2003), што складаў прававую аснову феадальнай дзяржавы, кнігі пра яго ўтварэнне і далейшую перапрацоўку, пра гісторыю дзяржавы і права Рэспублікі Беларусь, вытокі беларуска-літоўскага права (Я.А.Юхо “Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі”, “Крыніцы беларуска-літоўскага права”; Т.І.Доўнар “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”, “Помнікі права Беларусі феадальнага перыяду”; “История белорусской государственности. Т.1”, И.Н.Кузнецов “История государства и права Беларуси”; Г.К.Аргучинцев “История государства и права Беларуси: в структурно-логических схемах” і г.д.).

 

Літаратура з выставы найбольшую карысць можа мець для студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў юрыдычных і гістарычных факультэтаў вузаў.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да гісторыі беларускай дзяржаўнасці і права ў абанементны аддзел па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.