Пра што раскажа “Імя ў кнізе”?

Новы праект Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага “Імя ў кнізе” прыцягвае ўсё больш чытачоў сваёй унікальнай тэматыкай. У нашым штодзённым жыцці імёны значаць вельмі многа, а для літаратурнага сусвету – яшчэ больш, асабліва калі яны з’яўляюцца назвай твора.

Звыш 300 экзэмпляраў на экспазіцыі, рэдкія выданні і цікавыя гісторыі. Аб тым, што яшчэ чакае вас на выставе, раскажа відэасюжэт телеканала “Беларусь 4”.

А пазнаёміцца з праектам “Імя ў кнізе” можна ў галоўным корпусе абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.