Прагулка па горадзе да Дня Святога Валянціна

Гродна заўсёды быў натхненнем для пісьменнікаў і мастакоў, прывабліваў турыстаў і жыхароў сваімі легендамі, а таксама – прыгожымі і рамантычнымі відамі. Яго гісторыя цесна звязана з жыццём мноства таленавітых і знакамітых людзей, якія калісьці вельмі палюбілі гэтыя мясціны. І любоў гэтая да нашых дзён жыве ў старадаўнім горадзе над Нёманам.

Абласная бібліятэка запрашае вас на незвычайную прагулку па Гродна, прысвечаную Дню Святога Валянціна.

Вы пазнаёміцеся з нашым горадам з іншага цікавага боку – праз неверагодныя гісторыі людзей, якія любілі і кахалі.

Калі? 13 лютага 2021 г., пачатак у 14.30.

Старт прагулкі ў галоўным корпусе Гродзенская абаласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага.

УВАГА! Запісацца можна да 12 лютага 2021 г.

Даведкі і кошт па тэлефонах: 71-89-54; +375(29)582-73-93.