У дапамогу бібліятэкарам школ

Інфармацыйны ўрок для школьных бібліятэкараў прайшоў 18 лістапада ў аддзеле выданняў на замежных мовах.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі развіццё бібліятэк у сучасных умовах. Супрацоўнікі абласной бібліятэкі прадставілі прэзентацыю інавацыйных форм дзейнасці і новых фарматаў работы сусветных бібліятэк, а таксама агляд творчасці пісьменнікаў і кніг-юбіляраў 2021 года – у дапамогу планаванню на надыходзячы год.