Інфармацыйная гадзіна “Літаратура па беларускай музыцы”

19 кастрычніка ў аддзеле мастацтва прайшла інфармацыйная гадзіна “Літаратура па беларускай музыцы, якая была выдадзена ў 2010-2020 гг.” для студэнтаў 4 курса факультэта мастацтва і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы.

Прысутныя пазнаёміліся з аддзелам мастацтва, навучыліся карыстацца электронным каталогам, а таксама праслухалі агляд новай літаратары, якая прысвечана беларускай музычнай культуры.