Крыніцазнаўства па гісторыі знешняй палітыкі

6 кастрычніка 2020 года ў аддзеле краязнаўства прайшла інфармацыйная гадзіна “Крыніцазнаўства па гісторыі знешняй палітыкі, дыпламатыі Беларусі” для магістрантаў факультэта гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Наведвальнікі пазнаёміліся і папрацавалі з новай літаратурай, прысвечанай гісторыі знешняй палітыкі Беларусі. Багатая калекцыя краязнаўчых кніг можа стаць сапраўдным дапаможнікам у падрыхтоўцы навуковых прац, артыкулаў, а таксама адкрые шэраг неверагодных фактаў для тых, хто цікавіцца родным краем.

У аддзеле краязнаўства групы студэнтаў, школьнікаў і нават самастойныя чытачы могуць папрацаваць са спецыялізаванай літаратурай на розныя тэмы. А для асабліва жадаючых супрацоўнікі аддзела не толькі пакажуць, але і падзеляцца ўнікальнай краязнаўчай інфармацыяй.

Чакаем чытачоў па адрасе: вул. Карбышава, 17.