Краявіды Лідчыны

Горад Ліда быў заснаваны вялікім князем Гедымінам у 1323 г., а магдэбургскае права атрымаў 17 верасня 1690 г. У 2020 г. міне ўжо 430 гадоў з гэтай гістарычнай падзеі. Каб адзначыць памятную для лідчан дату, супрацоўнікі абанементнага аддзела арганізавалі выставу “Краявіды Лідчыны”. Прапанаваныя на ёй выданні і энцыклапедыі (“Лідскі край”; “Регионы Беларуси: энциклопедия”; Лаўрэш Л. “Шпацыры па старой Лідзе”, “Ліда ўчора і сёння: гісторыя горада ў выявах”, “Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне”; “Лида”; Краўцэвіч А. “Гедымін”; “Падарожжа па Панямонні”; Гальпяровіч Н. “Приглашаем в Беларусь = Welcome to Belarus: путеводитель”; Катляроў І. “Замковое время Беларуси” і інш.) раскрыюць прыгажосць лідскай прыроды, зацікавяць багатай культурай і традыцыямі, распавядуць спрадвечную і сучасную гісторыю жывапіснага беларускага горада, які славіцца, у першую чаргу, Лідскім замкам, забаўнымі скульптурамі, цікавымі архітэктурнымі пабудовамі часу ўваходжання ў Другую Рэч Паспалітую і вытворчымі аб’яднаннямі, чыя прадукцыя распаўсюджана па ўсёй краіне.

Таксама трэба адзначыць, што ў 2020 г. Ліда стала культурнай сталіцай Беларусі, якая на бягучы год запланавала больш за 3 тысячы мерапрыемстваў міжнароднага, рэспубліканскага і мясцовага маштабаў.

Усім жадаючым пазнаёміцца з гісторыяй лідскага краю раім звярнуцца да літаратуры выставы “Краявіды Лідчыны” ў абанементны аддзел па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.