У госці да бібліятэкі

6 кастрычніка 2020 года ў юнацкім філіяле Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага для вучняў 6-га класа СШ №8 была праведзена пазнавальная гадзіна “Інфармацыйна-адукацыйны цэнтр прапануе”.

Хлопцы і дзяўчынкі прагуляліся па дому-музею Элізы Ажэшкі, даведаліся аб яе жыцці і творчасці, пазнаёміліся з дзіцячымі і падлеткавымі кнігамі і часопісамі, а таксама з захапленнем паслухалі пра асновы бібліятэчнай работы.

Юныя госці былі вельмі зацікаўлены гісторыяй славутай пісьменніцы і экспанатамі музея. Да спадобы ім прыйшлася выстава “Класікі нямецкай літаратуры”, на якой былі прадстаўлены лепшыя творы нямецкіх аўтараў з фондаў бібліятэкі.

Заходзьце, калі ласка, і вы ў госці да юнацкага філіяла абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Ажэшка, 17, дзе можна не толькі добрую кнігу адшукаць, але і мноства цікавага для сябе адкрыць.