Фіналісты летняга чытацкага марафона “Лета і кніга − 2020”

5 кастрычніка дзіцячы філіял Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага ўзнагародзіў пераможцаў конкурса летняга чытання “Лета і кніга – 2020”.

Конкурс праводзіўся з 1 чэрвеня па 31 жніўня. У ім прымалі ўдзел дашкольнікі, навучэнцы агульнаадукацыйных школ горада Гродна, а таксама іх бацькі. Колькасць канкурсантаў склала больш за 300 чытачоў бібліятэкі! Згодна з умовамі, кожны ўдзельнік павінен быў прачытать не менш 20 кніг. Фіналісты хутка справіліся з гэтай задачай і пайшлі на сапраўдныя рэкорды. Юныя чытачы атрымалі дыпломы, салодкія пачастункі, цацкі, сувеніры і новыя цікавыя кнігі – каб працягнуць падарожжа ў займальны свет дзіцячай літаратуры.

У намінацыі “Самы юны чытач” пераможцамі сталі:

  • Герасімчук Міраслаў, дашкольнік, 6 гадоў, выхаванец ДУА “Дзіцячая дашкольная ўстанова № 79 г. Гродна”,
  • Кізялевіч Лізавета, вучаніца 1 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Гродна”,
  • Міхайлава Надзея, дашкольніца, 4 гады, выхаванка Школы развіцця ”Бусинка”.

Аматары пазнавальнай літаратуры былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Юны эрудыт”:

  • Ягоўдзік Вадзім, вучань 5 “Б” класа ДУА “Гімназія № 6 г. Гродна”,
  • Дзікевіч Соф’я, вучаніца 3 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія”,
  • Кайко Марыя, вучаніца 3 “Г” класа, ДУА “Гімназія № 6 г. Гродна”.

Чытачы, якія з задавальненнем чытаюць на беларускай мове, былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Аматары беларускай літаратуры”:

  • Сяргей Герман, вучань 3 “Д” класа ДУА “Сярэдняя школа № 28 г. Гродна”,
  • Дамшэль Эмілія, вучаніца 3 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школя № 12 г. Гродна”,
  • Козел Таццяна, вучаніца 8 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія”.

У намінацыі “Лепшы чытач” узнагароджаны юныя гарадзенцы, якія прачыталі найбольшую колькасць кніг:

  • Козел Мацвей, вучань 2 “Б” класа ДУА “Гродзенская гарадская гімназія”,
  • Ермакова Анастасія, вучаніца 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 8 г. Гродна”,
  • Дуброўшчык Анастасія, вучаніца 4 “Б” класа ДУА “Гімназія № 10 г. Гродна”.

У  намінацыі “Чытаючая сям’я” былі  ўзнагароджаны сем’і, у якіх культуры чытання адведзена значнае месца.

  • Сям’я Маскаленка: Алеся, вучаніца 7 “А” класа, і Арцём, вучань 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 18 г. Гродна”, а таксама Ягор, дашкольнік, і бацькі: Ірына Сяргееўна і Міхаіл Леанідавіч. Агульная колькасць прачытаных Алесяй, Арцёмам і Ягорам кніг – 241.
  • Сям’я Бяленік: Аляксей, вучань 5 “Г” класа, і Аляксандр, вучань 1 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гродна”, а таксама бацькі: Наталля Уладзіміраўна і Юрый Паўлавіч. Хлопцы сям’і Бяленік разам прачыталі 101 кнігу.
  • Сям’я Кірыенка: Таццяна, вучаніца 3 “Э” класа ДУА “Гімназія № 1 імя Я.Ф.Карскага”, Дзям’ян, дашкольнік, і бацькі: Лілія Аляксандраўна і Дзмітрый Аляксандравіч. Калі палічыць прачытанае на ўсіх – гэта 61 кніга: вершы і казкі, нават дзіцячыя жахі.

Калектыў дзіцячага філіяла шчыра віншуе ўсіх удзельнікаў конкурсу “Лета і кніга − 2020” і спадзяецца, што падарожжа ў займальны свет літаратуры працягнецца з дапамогай цудоўных кніжных фондаў абласной бібліятэкі.

Мы ганарымся вамі, нашы цудоўныя чытачы, і чакаем вас зноў і зноў на вул. Савецкай, 25!