Рэдкія выданні з фонду бібліятэкі і прыватных калекцый

19 верасня 2020 года навучэнцы Сярэдняй школы № 40 наведалі аддзел краязнаўства Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, які размясціўся ў будынку былога польскага павятовага банка.

Падчас экскурсіі наведвальнікі пазнаёміліся з аддзеламі, фондамі, сховішчамі і новымі магчымасцямі галоўнай кніжніцы Прынямоння, якой  17 верасня споўнілася 190 гадоў. Вялікую зацікаўленасць выклікалі таксама калекцыя рэдкіх выданні, экспанаты XIX стагоддзя з калекцыі краязнаўца А.Сявенкі і самаробныя кнігі.

Пабываць на экскурсіі ў самай старой бібліятэцы Беларусі можна як арганізаванымі школьнымі або студэнцкімі групамі, так і сем’ямі і нават самастойна. З радасцю чакаем вас у госці!