Наша родная Беларусь

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрашае пазнаёміцца з багатай калекцыяй выданняў, прысвечаных роднай Беларусі. Ад мастацкай літаратуры славутых беларускіх класікаў да якасных энцыклапедый, ад падрабязных даведнікаў да каляровых перыядычных выданняў – кожная старонка распавядае пра вялікую культурную спадчыну нашай краіны, моц яе гісторыі, лепшыя дасягненні ў розных галінах.

Вы знойдзеце мноства каштоўных выданняў, якія адкрыюць вам чароўны свет ведаў і пакажуць усю прыгажосць беларускай зямлі.

Рады бачыць гарадзенцаў і гасцей горада ў аддзелах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага.