“Напісанае застаецца” да Свята беларускага пісьменства

Шаноўныя гарадзенцы і госці горада!

У першую вераснёўскую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Свята беларускага пісьменства. Калі Вас цікавіць гісторыя станаўлення і развіцця пісьменства і друку на Гродзеншчыне, запрашаем наведаць адкрыты прагляд літаратуры “Напісанае застаецца” ў аддзеле краязнаўства  абласной бібліятэкі.

Тут Вы зможаце пазнаёміцца з энцыклапедычнымі выданнямі, кнігамі, манаграфіямі, матэрыяламі навуковых канферэнцый, якія змяшчаюць інфармацыю аб пісьмовай спадчыне нашага рэгіёна. На адкрытым праглядзе прадстаўлены выданні і пра гродзенскія сталіцы Свята беларускага пісьменства: Навагрудак, Мір, Смаргонь, Шчучын, Слонім.

Падчас калектыўных наведванняў аддзела краязнаўства таксама можна пазнаёміцца з калекцыяй выданняў XVIII – пачатку XX стагоддзяў на рускай, польскай, англійскай, нямецкай, французскай і іншых мовах.

Будзем рады бачыць Вас!