Дзень інфармацыі “Духоўная скарбніца вобласці”

17 верасня 2020 г. бібліятэка адзначае 190-гадовы юбілей з часу заснавання. Менавіта з нагоды гэтай знамянальнай падзеі прайшоў дзень інфармацыі “Духоўная скарбніца вобласці”, падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы.

Мерапрыемства наведалі навучэнцы 2 курса гуманітарнага каледжа. Яны пазнаёміліся з асноўнымі вехамі гісторыі бібліятэкі, а таксама з постацямі вялікіх дзеячаў, якія былі з ёй звязаны. Асновай сустрэчы стала экскурсія по аддзелах, на якой госці даведаліся пра сутнасць бібліятэчнай працы і ролю сучасных тэхналогій у ёй. Асаблівае ўражанне выклікала калекцыя рэдкіх кніг: маладыя людзі з цікавасцю разглядалі старадаўнія экзэмпляры і факсімільныя выданні.

Наведаць абласную бібліятэку і послухаць цікавы аповед пра яе гісторыю і сучасныя магчымасці могуць ня толькі навучэнцы, але таксама школьнікі і групы дарослых. За падрабязнасцямі звяртайцеся ў інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел па адрасе: вул. Карбышава, 17.

Тэлефон для справак: 71-89-45.