Дзень інфармацыі “Бібліятэка — першакурсніку”

1 верасня 2020 года ў аддзеле інфармацыйна-бібліяграфічнай работы прайшоў дзень інфармацыі “Бібліятэка – першакурсніку”.  На мерапрыемствы былі запрошаны навучэнцы  I курса гуманітарнага каледжа. Госці пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, асновамі яе работы, а таксама даведаліся многа цікавага пра яе магчымасці ў сучасных умовах. Падчас экскурсіі прысутныя наведалі аддзелы абслугоўвання і з цікавасцю аглядзелі калекцыю рэдкіх кніг. Факсімільныя выданні выклікалі ў маладых людзей асаблівы інтарэс – магчымасць дакрануцца да гісторыі не можа не ўсхваляваць.

Прагуляцца па Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф.Карскага і даведацца многа цікавага пра яе мінулае і сучаснае можна разам з супрацоўнікамі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы.

Тэлефон для справак: 71-89-45.