Ларыса Геніюш: мая споведзь

Шаноўныя гарадзенцы!

У аддзеле краязнаўства ДУК “ГАНБ імя Я.Ф. Карскага” дзейнічае выстаўка “Мая споведзь”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, дзеяча беларускага адраджэння Геніюш Ларысы Антонаўны.

У вершах славутай паэткі, якія напоўнены сонечнай празрыстасцю, гаючымі сокамі роднай зямлі, гучыць заклік любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову.

Запрашаем Вас пазнаёміцца з творамі Ларысы Геніюш, яе эпісталярнай спадчынай і літаратуразнаўчымі матэрыяламі ў аддзеле краязнаўства па адрасе: вул. Карбышава, 17; тэл.: 71-89-54.