Квітней, краіна Беларусь

“Нібыта светлую зару,

Што прынясе пачатак дня,

Такой я бачу Беларусь,

Такой люблю яе штодня”.

                            Навум Гальпяровіч

У абанементным аддзеле арганізавана выстава “Квітней, краіна Беларусь!”, выданні якой знаёмяць чытачоў са славутасцямі беларускага краю: старадаўнімі замкамі, сядзібамі, непаўторнымі краявідамі, унікальнымі прыроднымі багаццямі краіны, запаведнікамі і г.д. Акрамя гэтага, экспазіцыя ўключае выданні, якія расказваюць пра лепшыя традыцыі беларускага народа, беларусаў розных узростаў і прафесій, сучасны стан развіцця краіны, прадпрыемстваў, аграрнай вытворчасці, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычных і знешнеэканамічных сувязях (Калнiн В. В. “Мiрскi замак”, “Беларусь. Краіна і людзі”, “Бачу Беларусь такой”, “Беларусь”, “Гордость земли белорусской”, “Беларусь праз стагоддзі ў будучыню”, Губiн В. М. “Свет прыроды”, “Блакітны скарб Беларусі”, Бялявіна В.М. “Хлеб надзённы беларускай вёскі”, “Тракторы ХХІ века” і інш.).

Раздзел выставы “Выбары: заўтра пачынаецца сёння”, прымеркаваны да чарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 9 жніўня 2020 г., пазнаёміць чытачоў з галоўнымі дакументамі нашай краіны: Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам РБ, а таксама прапаноўвае падборку падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па выбарчаму і канстытуцыйнаму праву і тэхналогіям правядзення выбарчых кампаній (Альфер С. А. “Избирательное право Республики Беларусь”, “Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь”, Петров А. П. “Конституционное право”, Старовойтова Т. Ф. “Информационные системы в экономике”, Горбылева З. М. “Экономика туристической индустрии”, “Информационные системы в экономике”, “Избирательный кодекс Республики Беларусь”, “Выборы: избирательные системы и технологии” і інш.).

Выстава “Квітней, краіна Беларусь!” адрасавана шырокаму колу чытачоў, неабыякавых да гісторыі і развіцця нашай краіны. Падрабязней з прадстаўленымі на экспазіцыі выданнямі можна пазнаёміцца ў абанементным аддзеле па адрасе: вул. Карбышава, 17, паверх 2, каб. 201.