Да 610-годдзя Грунвальдскай бітвы

У ліпені адзначаецца 610-я гадавіна вялікай перамогі пад Грунвальдам. Адзін з самых моцных баёў з удзелам Вялікага Княства Літоўскага стаў легендарным для гісторыі не толькі Беларусі, але ўсёй Еўропы. З нагоды гэтай важнай падзеі абласная бібліятэка запрашае ўсіх чытачоў азнаёміцца з віртуальнай выставай “Славутыя старонкі беларускай гісторыі”.

Хто з кім біўся пад Грунвальдам? Дзе і калі? Хто на каго напаў? За што біліся? Колькі было ваяроў з абодвух бакоў? Якое значэнне мела бітва для Беларусі? Адказы на гэтыя і мноства іншых пытанняў вы можаце знайсці ў выданнях з нашай выставы.

Знаёмціся з кнігамі пра Грунвальдскую бітву ва ўніверсальнай чытальнай зале абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага на вул. Карбышава, 17, 2 паверх.