Спатканне з Элізай Ажэшкай

Турысты  з Польшчы, якія з задавальненнем наведваюць Гродна, пачынаюць сваё падарожжа па гораду з дома-музея Элізы Ажэшкі, у якім створаны мемарыяльныя пакоі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніцы.

Падчас экскурсіі госці знаёмяцца з самымі цікавымі момантамі жыцця таленавітай гарадзенкі: пра гады дзяцінства і маладосці, творчай і дабрачыннай дзейнасці, важных гістарычных падзеях Гродна XIX-XX стагоддзяў, а таксама даведваюцца аб тайнах і легендах, звязаных з імем пісьменніцы.

Часова экскурсіі праводзяцца ў малых групах з выкананнем неабходных санітарна-эпідэміалагічных нормаў.

Запіс экскурсій на замежных мовах (англійскай, польскай, нямецкай) па тэл.: 62-36-07.