Асцярожны – значыць абаронены

Клопат аб бяспецы дзяцей – найпершая агульная задача ўсіх дарослых. Бібліятэкі таксама дапамагаюць сваім чытачам пазнаёміцца з неабходнымі ведамі і атрымаць навыкі бяспечных паводзін.

26 лютага дзіцячы філіял сустрэў навучэнцаў 3-4-х класаў сярэдняй школы №32 на занятках па тэхніцы бяспекі. Падчас мерапрыемства са школьнікамм была праведзена тэматычная гутарка, відэапрагляд, арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі МНС, а таксама займальныя гульні ў лабараторыях Мультыцэнтра “Совушка” – замацаванне правіл дарожнага руху на максіпланшэтах у сэнсарным пакоі, пераадоленне гарадскога маршруту ў Лабараторыі для дзяцей і будаванне бяспечнага горада з ЛЕГА.

“Азбука бяспекі” можа быць даступнай і цікавай!