Гадзіна інфармацыі “Гродзеншчына ў асобах і лёсах”

20 лютага да Дня роднай мовы аддзелам краязнаўства абласной бібліятэкі для вучняў 7-х класаў сярэдняй школы № 40 г.Гродна праведзена гадзіна інфармацыі “Гродзеншчына ў асобах і лёсах”, падчас якой яны пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітых гродзенцаў, пісьменнікаў-класікаў беларускай літаратуры .

У ходзе мерапрыемства былі прадстаўлены аднайменны адкрыты прагляд літаратуры і экскурсія ў залу рэдкай кнігі. З задавальненнем вучні  пазнаёміліся з факсімільным выданнямі, сярод якіх – першае поўнае факсімільнае выданне кніжнай спадчыны Ф.Скарыны, Радзівілаўскі летапіс, Полацкае і Тураўскае Евангелле, буквары 1618, 1631, 1767 гадоў і інш.