Прадстаўнікі ўлады наведалі абласную бібліятэку

05 лютага 2020 года Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф.Карскага наведалі Уладзімір Васільевіч Краўцоў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама, Мечыслаў Браніслававіч Гой, старшыня Гродзенскага гарвыканкама, Андрэй Вацлававіч Жук, першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

Прадстаўнікі ўлады пазнаёміліся з дзейнасцю галоўнай бібліятэкі вобласці, калекцыямі выданняў і інфармацыйнымі рэсурсамі.