На экскурсіі ў галоўным корпусе бібліятэкі

29 студзеня 2020 года слухачы Універсітэта залатога веку наведалі галоўны корпус Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Карскага, які размясціўся ў будынку былога польскага павятовага банка.

Падчас экскурсіі наведвальнікі пазнаёміліся з аддзеламі, фондамі, калекцыяй рэдкіх выданняў, сховішчамі і новымі магчымасцямі галоўнай кніжніцы Прынямоння, а таксама гісторыяй будынка бібліятэкі. Увазе прысутных былі прадстаўлены мультыпрэзентацыя, агляды тэматыных выстаў “Кнігі з якімі вучацца, парцуюць, дасягаюць поспеху”, “Гродзеншчына ў памятных датах”, “Кнігі, якія вызаначаюць Беларусь”,

Слухачамі Універсітэта залатога веку абласной бібліятэцы была падаравана кніга ўспамінаў “Наш радавод”.

Дарэчы, калектыў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага запрашае гарадзенцаў і гасцей горада на экскурсіі па галоўным корпусе бібліятэкі (вул. Карбышава, 17), які праводзяцца штодзённа (акрамя пятніцы) у 12.00, 14.00 і 17.00, альбо па папярэдняй дамоўленасці з супрацоўнікамі ўстановы.

Больш падрабязная інфармацыя па тэл.: 71 89 42, 71 89 54.