Знаёмства з бібліятэкай

28 студзеня ў дзіцячым пакоі, які працуе ў галоўным корпусе Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф.Карскага, прайшлі пазнавальныя заняткі для выхаванцаў ДУА “Яслі-сад № 3”.

Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з прафесіяй бібліятэкара, даведаліся аб правілах паводзін у бібліятэцы і замацавалі свае веды аб беражлівым абыходжанні з кнігай.

Увазе дашкалят былі прадстаўлены цікавыя дзіцячыя выданні з фонду ўстановы. Дзеці з задавальненнем складалі з канструктараў Лега пабудовы, у выніку чаго ў іх атрымалася сапраўдная гарадская вуліца з дамамі, магазінам, аптэкай і канешне ж дзіцячым садам і бібліятэкай.