Знаёмства з музычнымі інструментамі

9 студзеня ў аддзеле мастацтва прайшлі заняткі ў лабараторыі музыкі Мультыцэнтра “Совушка” па тэме “Знаёмства з музычнымі інструментамі”.

Вучні СШ №13 пазнаёміліся з рознымі музычнымі інструментамі свету: джэмбэ, гітарай, скрыпкай, банджа, марымба і інш., пачулі іх гучанне, а таксама паспрабавалі стварыць уласныя музычныя кампазіцыі ў праграме GarageBand.