“Юбілейныя даты краязнаўчага календара”

З 1 кастрычніка ў аддзеле краязнаўства дзейнічае кніжная выстава “Юбілейныя даты краязнаўчага календара”, прысвечаная юбілярам кастрычніка.  У іх ліку:


11 кастрычніка
спаўняецца  110 гадоў з дня нараджэння беларускай паэтэсы, празаіка, перакладчыка Бандарынай Зінаіды Аляксандраўны (1909, Гродна – 1959). У 1946-1948 гг. працавала дырэктарам Дома народнай творчасці ў Гродне.


15 кастрычніка спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга, аўтара твораў для дзяцей, педагога Якімовіча Аляксея Мікалаевіча (нар. у 1949 г., в.Парэчча Слонімскага раёна). Жыве ў Слоніме.

25 кастрычніка спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) Штопа Яўгена Аляксандравіча (нар. у 1939 г., Ваўкавыск). У 1964-1977 гг. і з 1979 г. – мастацкі кіраўнік Гродзенскага народнага ансамбля “Раніца”. У 1987-2003 гг. – арганізатар і мастацкі кіраўнік ансамбля танца, музыкі і песні “Белыя росы”.

25 кастрычніка спаўняецца 60 гадоў з дня нараджэння музычнага дзеяча, дырыжора, дырэктара і мастацкага кіраўніка Гродзенскай капэлы Борматава Уладзіміра Мікалаевіча (нар. у 1959 г.). Лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыях “Артыст года” (2004) і “Музыкант года” (2015). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Вы зможаце пазнаёміцца з энцыклапедычнымі выданнямі, кнігамі, матэрыяламі  навуковых канферэнцый, якія змяшчаюць інфармацыю пра жыццё і дзейнасць знакамітых асоб Гродзеншчыны.

Будзем рады бачыць Вас у аддзеле краязнаўства: вул. Замкавая, 20, каб. № 11.