А ці ведаеце вы, што… (2006-2010 гг.)

У 2019 годзе спаўняецца 75 гадоў з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці. Аддзел краязнаўства прапануе вашай увазе цікавую інфармацыю пра знакавыя падзеі ў гісторыі нашага рэгіёна.

20 верасня 1944 года Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР створана Гродзенская вобласць. У яе склад увайшлі г.Гродна, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Свіслацкі, Скідзельскі, Сапоцкінскі раёны былой Беластоцкай вобласці, г. Ліда, Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудокскі, Зэльвенскі, Лідскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі раёны Баранавіцкай вобласці і Поразаўскі раён Брэсцкай вобласці.

1 сакавіка 2006 г. старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Гродзенскага раёна В.А.Рэвяка ўдастоены звання “Герой Беларусі” за выключныя заслугі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.1 ліпеня 2006 г. завершана рэканструкцыя беларускай часткі Аўгустоўскага канала(23 км).27 снежня 2007 г. у Гродзенскім раёне створаны Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Гродзенская пушча” (20 тыс. га).19 ліпеня 2007 г. у Навагрудскім раёне адчынены санаторый “Свіцязь”.   У 2007 г. у Гродне прайшоў першы Фестываль “Grodno Jazz”.У 2008 г. у Гродне адчынены Музей гісторыі пажарнай службы і адзіны ў рэспубліцы Музей гісторыі акушэрства.

У 2009 г. у Іўі – адзіны ў краіне музей нацыянальных культур.У 2008 г. выйшлі ў эфір перадачы тэлерадыёвяшчальнага канала “Гродна ПЛЮС”.У маі 2008 г. на рацэ Неман пачалося будаўніцтва, а 1 верасня 2012 г. уведзена ў эксплуатацыю Гродзенская ГЭС.У 2009 г. у Гродзенскай вобласці пачалося праектаванне і эксплуатацыя энергаэфектыўных дамоў на аснове выкарыстання энергіі сонца і зямлі.

З 20 мая 2010 г. старшынёй Гродзенскага аблвыканкама прызначаны С.Б. Шапіра (да лістапада 2013 г.).

У ліпені 2010 г. адбылася першая рэгіянальная выстава-кірмаш “Паўночны вектар Гродзеншчыны”.

У 2010 г. у Лідзе прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі “Дажынкі-2010”.

А ці ведаеце вы, што…

Яшчэ навіны: