Адкрыццё Тыдня амерыканскай кнігі

28 сакавіка 2019 года ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” наведала павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Джэнефер Мур, дарадчык па эканамічных пытаннях Пасольства ЗША спадарыня Моніка Сэндэр.

Дэлегацыю сустракалі ў будынку Новага замку намеснік начальніка  аддзела ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Давыдзік Сяргей Мікалаевіч і дырэктар бібліятэкі Мальцава Лідзія Васільеўна.

Дырэктар пазнаёміла гасцей з гісторыяй і сучасным станам бібліятэкі, выказала словы падзякі за супрацоўніцтва бібліятэкі з Інфармацыйным цэнтрам Пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь, за паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў і праграм, а таксама за бязвыплатную замежную дапамогу ад Дзярждэпартамента ЗША, якую бібліятэка атрымлівае з 2005 года. Адбылася размова аб перспектывах далейшага супрацоўніцтва.

Загадчыкі аддзелаў абслугоўвання зрабілі агляды літаратуры, якая прадстаўлена на выставах-праглядах: “Пазнай Амерыку праз кнігу”, “Кнігі, якія вызначаюць Амерыку”, “Сусвет амерыканскай літаратуры”, “Амерыка ўчора, сёння, заўтра”.

У аддзеле замежнай літаратуры (домік Э.Ажэшкі) адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня амерыканскай кнігі. Членаў дэлегацыі вітала намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Куратчык Сняжана Віктараўна.

Спадарыня Мур наведала мемарыяльны пакой, прысвечаны жыццю і творчасці Э.Ажэшкі, пазнаёмілася з Інфармацыйным цэнтрам “Всё о США” і прыняла ўдзел у адкрыцці тыдня амерыканскай кнігі. Акрамя таго, госця расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра свой родны горад Атланту і знакамітую пісьменніцу Маргарэт Мітчал, якая нарадзілася там і праславіла яго.

Адбылася размова Спадарыні Мур са студэнтамі і школьнікамі, якія ведаюць англійскую мову. Часовапавераны з задавальненнем адказала на пытанні моладзі пра сваю краіну, пра вучобу і адпачынак моладзі ў ЗША і інш.

Праграма Тыдня амерыканскай кнігі