Міні-музей міні-макетаў “Страчаная спадчына”

У 2016 годзе ў ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” стартаваў праект “Страчаная спадчына”. На аснове фатаграфічнага краязнаўчага матэрыялу, зроблены макеты палацава-паркавага комплексу, уласнасць Храптовічаў у в. Шчорсы, чыгуначны вузел “Навагрудак” са стылізаванай мапай, а ў 2017 годзе навагрудчане змаглі ўбачыць Рынкавую (галоўную) плошчу Навагрудка пачатку ХХ стагоддзя. Затым з’явіліся макеты Фарнага касцёла, Навагрудскай ратушы, Іезуітскага калегіума, Галоўнай харальнай сінагогі і інш. Гэтыя макеты складаюць экспазіцыю міні-музея міні-макетаў “Страчаная спадчына”.

У 2021 г. На базе міні-музея міні-макетаў адкрылася “Рэтрафота-атэлье”, дзе можна зрабіць фотаздымак ў аўтэнтычным інтэр’еры, у гістарычных касцюмах розных эпох. Да паслуг наведвальнікаў, капялюшы, сумкі, парасоны, веера, упрыгожванні і інш.

Міні-музей “Страчаная спадчына” прапануе сваім карыстальнікам дзве касцюміраваныя інтэрактыўныя праграмы “Прагулкі з Навагрудскай гараджанкай”, “Па мясцінах Вялікага Адама з Навагрудскай гараджанкай”, па цэнтральнай часцы горада з наведваннем Навагрудскага замка, кургана Бессмяроцця, цэркваў і касцёлаў Навагрудка.

Падчас экскурсіі госці бібліятэкі атрымліваюць новыя веды пра Навагрудак пачатку ХХ стагоддзя. Прасочваюць лёс асобных архітэктурных аб’ектаў, расказваецца пра цікавыя дэталі з жыцця жыхароў Навагрудка.

Веды ад экскурсіі можна замацаваць падчас гульні “Навагрудак. Павесь шыльду”. Копіі частак міні-музейнай экспазіцыі перанесены на магнітную плёнку, наведвальніку ж трэба развесіць шыльды (цырульня, аптэка, гатэль, тэатр, школа, друкарня) на будынкі і крамы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па спасылцы:  https://novcrb.nov-centr.of.by/strachanaya-spadchyna-muzei-mini-maketa%D1%9E-gistarychnyh-abekta%D1%9E-navagrudchyny/

Адрас: 231400, г. Навагрудак, вул. 1 Мая, 1, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць

Час працы: 9.00 – 18.00 штодня,

перапынак на абед у суботу і нядзелю: 13.00 – 14.00.

Санітарны дзень: апошні дзень месяца

Тэлефон: (8-01597) 6-67-89, 6-67-19