“Литературные четверги”

Літаратурнае аб’яднанне “Литературные четверги” працуе пры ўніверсальнай чытальнай зале абласной бібліятэкі з 1984 года.
Кожны апошні чацвер месяца тут збіраюцца сапраўдныя аматары літаратуры, сярод якіх – людзі розных узростаў і прафесій: настаўнікі, работнікі медыцыны, навукоўцы, юрысты, музыканты, студэнты. На пасяджэннях аб’яднання яны дзеляцца ўражаннямі аб прачытаных творах, знаёмяцца з біяграфіяй і творчасцю пісьменнікаў розных эпох і розных краін.
У межах літаратурнага аб’яднання таксама ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі творчай эліты Гродна: пісьменнікамі, акцёрамі, рэжысёрамі, журналістамі і г.д.
Да ўдзелу ў пасяджэннях аб’яднання “Литературные четверги” запрашаюцца ўсе аматары чытання.
Водгук пастаяннай удзельніцы аб’яднання Людмілы Лаўровай:
“Я отношусь к “Литературным четвергам” как к маленьким праздникам души. Ведь сюда приходят не только «взять книгу и сдать ее», здесь происходит чудное общение людей, звучат интересные обсуждения того или иного художественного произведения. Здесь слышится плеск чувств и настроений»…

Пасяджэнні літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” праходзяць у сектары захоўвання асноўнага фонду па адрасе: вул. Савецкая, 8.

Чакаем Вас на паседжаннях літаратурнага аб’яднання “Литературные четверги” у 2022 годзе:

  • “Вспоминай меня без грусти”: па творчасці Р.Казаковай, савецкай і расійскай паэткі;

І кв.

  • “Надежда Тэфи. Всё о любви…”: да 150-годдзя з дня нараджэння рускай пісьменніцы, паэтэсы, перакладчыцы;

ІІ кв.        

  • “Пройти сквозь верность”: да 110-годдзя з дня нараджэння М.Танка, беларускага паэта і перакладчыка;

ІІІ кв.       

  • “Мужская проза на женские темы…”: да 85-годдзя з дня нараджэння В.Токаравай, рускага празаіка, рэдактара і сцэнарыста.

ІV кв.                                              

Даведкі па тэл.: 62-34-22.