Юбіляры верасня

170 гадоў з дня адкрыцця Лідскага каледжа УА “ГрДУ імя Я. Купалы” (1951).


1 – 40 гадоў з дня адкрыцця ўстановы аховы здароўя “Гродзенскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр” (1981).


2 – 60 гадоў з дня стварэння Гродзенскага абласнога будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблсельбуд” (1961).


3 – 290 гадоў з дня нараджэння Богуша-Сестранцэвіча Станіслава Іванавіча (1731, в.Занкі Свіслацкага раёна – 1826), беларускага палітычнага і царкоўнага дзеяча, вучонага-славіста, пісьменніка.

 
 


3 – 225 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Францішка Браніслава (1796,    Навагрудак – 1862), удзельніка паўстання 1830-1831 гг., брата Адама Міцкевіча. У 1823 г. – рэгент навагрудскага земскага суда. У красавіку 1831 г. прызначаны паўстанцкім начальнікам Навагрудка.


5 – 90 гадоў з дня нараджэння Рукшынай Клары Саламонаўны (1931 – 2010), беларускага філолага, кандыдата філалагічных навук. У 1978-1983 гг. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


5 – 90 гадоў з дня нараджэння Салея Івана Сямёнавіча (1931, в.Раўкі Мастоўскага раёна – 2012), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), заслужанага будаўніка БССР.


5 – 75 гадоў з дня нараджэння Ауткі Аляксандра Аляксандравіча  (нар. у 1946 г., в.Жытомля Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2008), вынаходніка СССР.
 


8 – 230 гадоў з дня нараджэння Сабалеўскага Людвіка (1791 – 1830), філолага, бібліёграфа. Працаваў у Шчорсах (Навагрудскі раён).


10 90 гадоў з дня нараджэння Кныша Рэнальда Іванавіча (1931–2019), заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь і СССР, Ганаровага грамадзяніна горада Гродна.

 
 


11 – 180 гадоў з дня нараджэння Альхімовіча Гіяцынта Дамінікавіча (1841, в.Дэмбрава Шчучынскага раёна – пасля 1897), беларускага, польскага і французскага мастака, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.


12  90 гадоў з дня нараджэння Кабяка Сяргея Цярэнцьевіча (1931 1985), дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, старшыні Гродзенскага аблвыканкама ў 1978-1983 гг.


 13 – 60 гадоў з дня нараджэння Жугжды Алега Алегавіча (нар. у 1961 г.), галоўнага рэжысёра Гродзенскага абласнога тэатра лялек, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л.Мазалеўскай (1994), прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Рэжысёр года” (2001, 2006, 2011).

 


15 – 90 гадоў з дня нараджэння Шумскага Генрыха Станіслававіча (нар. у 1931 г., в.Кронькі Шчучынскага раёна), беларускага скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў (1977).


16 – 130 гадоў з дня нараджэння Баліцкага Антона Васільевіча (1891, в.Балічы Гродзенскага раёна – 1937), беларускага дзяржаўнага дзеяча, народнага камісара асветы БССР (1926-1929), аднаго з ініцыятараў палітыкі беларусізацыі.

 
 


1675 гадоў з дня стварэння Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. Макаёнка (1946).


19 – 70 гадоў з дня нараджэння Садальскага Станіслава Станіслававіча (нар. у 1951 г., в.Дахны Смаргонскага раёна), расійскага эканаміста, кандыдата эканамічных навук, заслужанага работніка гандлю Расійскай Федэрацыі.

 
 


21 – 220 гадоў з дня ўтварэння Гродзенскай губерні (1801).


22 – 120 гадоў з дня нараджэння Пансевіча-Каляды Васіля Іванавіча (1901, в. Пагор’е Карэліцкага раёна – 1986), беларускага вучонага ў галіне арганічнай хіміі, доктара хімічных навук  (1966),  прафесара (1967), Заслужанага дзеяча навукі БССР (1968).


22 – 60 гадоў з дня стварэння ўстановы аховы здароўя “Гродзенскі абласны эндакрыналагічны дыспансэр” (1961).


24 – 380 гадоў з дня нараджэння Незабітоўскага Станіслава (1641, в.Ятра Навагрудскага раёна – 1717), беларускага мемуарыста, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча. Вучыўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам ад навагрудскай шляхты на сесіі Трыбунала ВКЛ.


24 – 60 гадоў з дня нараджэння Калюты Віктара Веніямінавіча (нар. у 1961 г., Гродна), беларускага гісторыка, педагога, кандыдата гістарычных навук. З 1993 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


25 – 25 гадоў з часу стварэння гідралагічнага заказніка рэспубліканскага значэння Міранка ў Карэліцкім раёне (1996).


27 – 125 гадоў з дня нараджэння Антонава Аляксея Інакенцьевіча (1896, Гродна – 1962), савецкага ваеннага дзеяча, генерала арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна “Перамога”.

 
 


27 – 70 гадоў з дня нараджэння Буравай Ганны Мікалаеўны (нар. у 1951 г.), хіміка, эканаміста, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад г. Гродна. Працавала дырэктарам па маркетынгу вытворчага аб’яднання “Радыёхваля” ў Гродне.

 


28 – 75 гадоў з дня нараджэння Вяргей Валянціны Сяргееўны (нар. у 1946 г.), беларускага гісторыка. У 1969-1975 гг. працавала ў ГрДМІ.


29 – 130 гадоў з дня нараджэння Смоліча Аркадзя Антонавіча (1891 – 1938), беларускага вучонага ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, геаграфіі, картаграфіі, аднаго з заснавальнікаў Нацыянальнай АН Беларусі, палітычнага і грамадскага дзеяча, прафесара геаграфіі. Старшыня Беларускага сялянскага з’езду, які праходзіў 15-16 снежня 1918 г. у Гродне. Адзін з ініцыятараў стварэння Гарадзенскай Павятовай Рады. У 1920 г. працаваў у земаддзеле Гродзенскага губернскага ВРК.


29 – 75 гадоў з дня нараджэння Спас Святланы Аляксандраўны (1946 – 1992), беларускага літаратуразнаўца, педагога. З 1974 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


29 – 75 гадоў з дня нараджэння Сянько Веньяміна Іванавіча (1946, г.Скідзель Гродзенскага раёна – 2020), беларускага вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.


30 – 290 гадоў з дня нараджэння Сіверса Якава Яфімавіча (1731 – 1808), расійскага дзяржаўнага дзеяча, старшыні апошняга Гродзенскга сейма Рэчы Паспалітай у 1793 г.