Юбіляры верасня

80 гадоў з пачатку далучэння Заходняй Беларусі да БССР (1939).

75 гадоў з часу стварэння КУП “Гроднааблдарбуд” (1944).

 

75 гадоў з часу стварэння навукова-метадычнай установы Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (1944).

 3 – 125 гадоў з дня нараджэння Хлябцэвіча Уладзіміра Іванавіча (1894, в.Жыровічы Слонімскага раёна – 1917), удзельніка беларускага літаратурна-грамадскага руху пач. XX ст.

3 – 70 гадоў з дня нараджэння Ключэні Валерыя Аляксеевіча (нар. у 1949 г.), беларускага музыканта (баян), педагога, лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Музыкант года” (2007). З 1968 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

3 – 70 гадоў з дня нараджэння Ларыёнава Аляксандра Мікалаевіча (1949 – 2013), беларускага мастака, скульптара, педагога, паэта. Стваральнік і першы дырэктар галерэі “Тызенгаўз”, адзін з арганізатараў галерэі “Uniwersum” у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, першы куратар выставачных праектаў у Гродне.

9 – 80 гадоў з дня нараджэння Шурпы Уладзіміра Канстанцінавіча (1939, в.Саволеўка Гродзенскага раёна – 1998), беларускага паэта, педагога, журналіста. З 1964 г. настаўнічаў на Гродзеншчыне. З 1974 г. працаваў журналістам на Гродзенскім абласным радыё.

10 – 80 гадоў з дня нараджэння Яхант Алены Пятроўны (1939 г., в.Сянежыцы Навагрудскага раёна – ?), беларускага мовазнаўца, педагога, краязнаўца. У 1963-1968 гг. настаўнічала на Карэліччыне. З 1968 г. працавала ў СШ № 4. г.Баранавічы, дзе стварыла народны літаратурна-краязнаўчы музей імя В.Таўлая.

11 – 90 гадоў з дня нараджэння Кузняцова Віктара Іванавіча (нар. у 1929 г.), беларускага вучонага-фізіёлага, педагога. У 1959-1970 гг. працаваў у  Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.

12 – 100 гадоў з дня нараджэння Герловіна Іллі Львовіча (1919 – 1993, Ліда), вучонага-фізіка ў галіне касмагоніі, сцэнарыста, назіральніка Пулкаўскай абсерваторыі. Афіцыйная навука яго не прызнала. З 1959 г. жыў летам у в.Сялец Лідскага раёна.

14 – 90 гадоў з дня нараджэння Шоты Альфрэда Тадэушавіча (нар. у 1929 г.), заслужанага будаўніка Беларусі. З 1960 г. працаваў у ПМК-26 “Гроднааблсельбуда”, дзе прайшоў шлях ад рабочага да начальніка ПМК.

15 – 90 гадоў з дня нараджэння Нікіціна Юрыя Аляксандравіча (нар. у 1929 г.), акцёра, заслужанага артыста Беларусі. У 1963-1978 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Касінскага Віктара Пятровіча (нар. у 1939 г., Слонім), беларускага трэнера (гандбол), заслужанага трэнера Беларусі і СССР, суддзі міжнароднай катэгорыі.

15 – 60 гадоў з дня нараджэння Балтрамеюка Віктара Васільевіча (нар. у 1959 г.), беларускага вучонага ў галіне агульнай і біяарганічнай хіміі, педагога. З 1987 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

16 – 60 гадоў з дня нараджэння Мухляды Віктара Казіміравіча (нар. у 1959 г., в.Кронькі Шчучынскага раёна), беларускага трэнера (міні-футбол), заслужанага трэнера Беларусі.

17 – 50 гадоў з часу адкрыцця Кургана Славы ў Гродне (1969).

20 – 90 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў УК “Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І. І. Стаброўскага” (1929).

 

20 – 75 гадоў з часу ўтварэння Бераставіцкага раёна, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі (Гродзенская вобласць; 1944).

 

20 – 75 гадоў з часу ўтварэння Гродзенскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі (1944).

20 – 60 гадоў з дня нараджэння Куль-Сяльверставай Святланы Яўгенаўны (нар. у 1959 г., Гродна), беларускага гісторыка, культуролага, паэтэсы, доктара гістарычных навук, прафесара. У 1983-2014 гг. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

20 – 60 гадоў з дня нараджэння Паплаўскага Яўгена Уладзіміравіча (нар. у 1959 г., г.п.Поразава Свіслацкага раёна), беларускага кампазітара.

22 – 50 гадоў з дня нараджэння Ціленьця Валерыя Антонавіча (нар. у 1969 г., Ліда), беларускага спартсмена (барацьба грэка-рымская), заслужанага майстра спорту Беларусі, бронзавага прызёра XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, Атланта).

23 – 125 гадоў з дня нараджэння Маршака Майсея Яфімавіча (1894, в.Пескі Мастоўскага раёна – 1977), вучонага ў галіне фізіялогіі, члена-карэспандэнта АМН СССР, доктара медыцынскіх навук, заслужанага дзеяча навукі РСФСР. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

24 – 70 гадоў з дня нараджэння Кіслушкі Пятра Міхайлавіча (нар. у 1949 г., в.Трумпы Ваўкавыскага раёна), беларускага біяхіміка, педагога. У 1984-1986 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

26 – 75 гадоў з часу стварэння Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў (1944).

29 – 225 гадоў з дня нараджэння Ходзькі Ігната (1794 ці 1795 – 1861), пісьменніка, мемуарыста, кандыдата філасофіі. Вучыўся ў Барунскай базыльянскай школе на Ашмяншчыне.

29 – 80 гадоў з часу заснавання ваеннага шпіталя ў Гродне (1939).

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Кандрусевіча Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1949 г., Гродна), беларускага кампазітара, лаўрэата тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1992), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2016). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

29 – 70 гадоў з дня нараджэння Левінай Раісы Леанідаўны (1949 г., Гродна – 2018), музычнага педагога, хормайстра. З 1973 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны.

30 – 75 гадоў з дня нараджэння Васкабоева Аляксандра Іванавіча (1944 – 2017), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара біялагічных навук,  члена-карэспандэнта Беларускай тэхнічна-інжынернай акадэміі, прафесара. З 1986 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.