Юбіляры кастрычніка

100 гадоў з дня нараджэння Скрынніка Івана Несцеравіча (1920 – 1944), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці, кавалера ордэна Айчыннай вайны I ступені.

 

80 гадоў з часу заснавання УА “Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці” (1940).

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Дзерман Тамары Апанасаўны (нар. у 1945 г., г.п.Воранава), беларускага мовазнаўца, педагога.

1 – 60 гадоў з часу заснавання ААТ “Гродзенскі завод гандлёвага машынабудавання” (1960).

 

 

 

3 – 60 гадоў з дня нараджэння Адзіночанкі Яўгена Пятровіча (нар. у 1960 г.), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая кераміка), члена Міжнароднага аб’яднання мастакоў-керамістаў KERAMOS, лаўрэата міжнародных прэмій, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Мастак года” (2005).

4 – 130 гадоў з дня нараджэння Беклямішава Уладзіміра Мікалаевіча (1890, Гродна – 1962), вучонага-заолага, заснавальніка навуковай школы паразітолагаў і медыцынскіх энтамолагаў, акадэміка АМН СССР, правадзейнага члена Польскай АН, заслужанага дзеяча навукі Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1944, 1952).

5 – 60 гадоў з дня нараджэння Крывалапчука Ігара Альперавіча (нар. у 1960 г.), вучонага ў галіне псіхафізіялогіі спорту, доктара біялагічных навук, педагога. З 1990 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя          Я. Купалы.

5 – 60 гадоў з дня нараджэння Мілашэўскага Валянціна Станіслававіча (нар. у 1960 г., в.Лапенеўцы Бераставіцкага раёна), урача-тэрапеўта, арганізатара аховы здароўя Брэсцкай вобласці, кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 5-га і 6-га скліканняў.

5 – 50 гадоў з часу стварэння  ААТ “Беллакт”, прадпрыемства па вытворчасці сухіх малочных сумесяў для дзіцячага і дыетычнага харчавання, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь 2011 г. за дасягненні ў галіне якасці (Ваўкавыск; 1970).

 

6 – 275 гадоў з дня нараджэння Смуглевіча Францішка (1745 – 1807), мастака (жывапіс, графіка), мастацкага педагога. Выканаў станковыя карціны і манументальныя роспісы ў храмах Гродна.

 

6 – 130 гадоў з дня нараджэння Куцкі Уладаса (1890, в.Кністушкі Астравецкага раёна – 1994), народнага літоўскага майстра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве).

6 – 130 гадоў з дня нараджэння Найдуса Лейбы (1890, Гродна – 1918, Гродна), яўрэйскага паэта, перакладчыка.

 

 

7 – 60 гадоў з дня нараджэння Цыганковай Ларысы Іванаўны (нар. у 1960 г.), беларускага сацыёлага, палітолага, філосафа, педагога. З 1986 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

9 – 60 гадоў з дня нараджэння Сыраваткі Анатоля Уладзіміравіча (нар. у 1960 г., в.Самаравічы Зэльвенскага раёна), беларускага інжынера-канструктара, тэхнолага, доктара філасофіі, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій.

10 – 80 гадоў з дня нараджэння Тарасава Канстанціна Іванавіча (1940 – 2010), беларускага пісьменніка (празаік, публіцыст). У 1965 г. працаваў на шклозаводзе “Нёман” у г.Бярозаўка Лідскага раёна.

 

12 – 70 гадоў з дня нараджэння Коласа Валерыя Паўлавіча (нар. у    1950        г., Ашмяны), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук.

12 – 60 гадоў з дня нараджэння Сямашкі Сяргея Аляксандравіча (нар. у 1960 г., в.Коцькі Дзятлаўскага раёна), беларускага інжынера шляхоў зносін, будаўніка, дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 2-га склікання.

13 – 90 гадоў з дня нараджэння Бялко Андрэя Іосіфавіча (1930, в.Прудцы Шчучынскага раёна – 1997), работніка прамысловай вытворчасці, сталевара МТЗ, Героя Сацыялістычнай Працы (1976). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна.

 

16 – 60 гадоў з дня нараджэння Кадана Аляксандра Міхайлавіча (нар. у 1960 г., в.Валеўка Навагрудскага раёна), беларускага спецыяліста ў галіне вылічальнай тэхнікі, матэматычнага мадэлявання і матэматычных метадаў у навуковых даследаваннях, педагога. З 1986 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

17 – 100 гадоў з дня нараджэння Увядзенскага Усевалада Міхайлавіча (1920 – 1979), беларускага вучонага ў галіне фармакалогіі, хіміка, доктара фармацэўтычных навук, прафесара. З 1961 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным педінстытуце імя Я. Купалы.

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Шавеля Сяргея Аляксандравіча (нар. у 1940 г., в.Геруцева Свіслацкага раёна), беларускага сацыёлага, філосафа, доктара сацыялагічных навук, прафесара.

 

17 – 30 гадоў з часу стварэння камернага аркестра Гродзенскай капэлы, заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь (1990).

19 – 125 гадоў з дня нараджэння Маставенкі Дзмітрыя Карпавіча (1895 – 1975), савецкага і польскага ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка Савецкай Арміі, генерала броні Войска Польскага, удзельніка абарончых баёў за Гродна ў Вялікую Айчынную вайну. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Суворава II ступені, двума ордэнамі Кутузава I ступені, ордэнам Адраджэння Польшчы, ордэнам Крыжа Грунвальда (Польшча).

21 – 120 гадоў з дня нараджэння Купцэвіча Фелікса Піліпавіча (1900, Гродна – 1938), беларускага пісьменніка (паэт, празаік, крытык, перакладчык), грамадскага дзеяча.

21 – 90 гадоў з дня нараджэння Стахоўскага Станіслава (нар. у 1930 г., в.Азёры Гродзенскага раёна), польскага мовазнаўца-славіста, арыенталіста, доктара гуманітарных навук, прафесара.

23 – 60 гадоў з дня нараджэння Курстака Уладзіслава Юзэфавіча (нар. у 1960 г., в.Водла Бераставіцкага раёна), беларускага фізіка, педагога. З 1988 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

25 – 70 гадоў з дня нараджэння Ласмінскага Аляксандра Іосіфавіча (нар. у 1950 г., Ліда), журналіста, тэлевядучага, фотамастака, краязнаўца, заслужанага журналіста Беларусі, акадэміка Еўразійскай акадэміі тэлебачання і радыё, лаўрэата міжнародных конкурсаў у галіне тэлебачання і фатаграфіі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Клубны работнік года” (2007). У 2008-2016 гг. працаваў дырэктарам радыёвяшчальнага канала “Гродна Плюс”. З 1976 г. – кіраўнік заслужанага  калектыву Беларусі народнага фотаклуба “Гродна”.

26 – 140 гадоў з дня нараджэння Карбышава Дзмітрыя Міхайлавіча (1880 – 1945), вучонага-інжынера, фартыфікатара, генерал-лейтэнанта інжынерных войск Савецкай Арміі, доктара ваенных навук, прафесара, Героя Савецкага Саюза (1946). Удзельнічаў у руска-японскай 1904-1905 гг., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнах. У чэрвені 1941 г. інспектаваў ваенныя ўмацаванні каля Гродна, удзельнічаў у абарончых баях за горад. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, узнагародамі Расійскай імперыі – ордэнам Святога Уладзіміра, трыма ордэнамі Святой Ганны, двума ордэнамі Святога Станіслава.

26 – 50 гадоў з дня нараджэння Асташова Андрэя Аляксеевіча (нар. у 1970 г., Ліда), беларускага скульптара (бронза, камень), мастацкага педагога, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх прэмій.

27 – 130 гадоў з дня нараджэння Шутовіча Віктара Іванавіча (1890, в.Шутавічы Смаргонскага раёна – 1960), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, каталіцкага святара.

28 – 175 гадоў з дня нараджэння Урублеўскага Зыгмунта Фларэнты (1845, Гродна – 1888), вучонага-фізіка, педагога, удзельніка паўстання 1863-1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, прафесара, члена-карэспандэнта Польскай АН. У 1862 г. скончыў гімназію ў Гродне. У час паўстання быў сакратаром пры паўстанцкім начальніку Гродзенскага ваяводства.

28 – 70 гадоў з дня нараджэння Гаршкавоза Анатоля Ільіча   (1950 – 2003), беларускага мастака (жывапіс, акварэль). Жыў у Гродне.

29 – 100 гадоў з дня нараджэння Чыжонка Івана Іванавіча (нар. у    1920 г.), інжынера-цеплатэхніка, радыётэхніка, заслужанага энергетыка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. У 1966-1981 гг. кіраваў         РЭУ “Гроднаэнерга”. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі.

30 – 130 гадоў з дня нараджэння Урбановіча Міхаіла Іосіфавіча (1890, г.п.Астрына Шчучынскага раёна – 1973), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, педагога, каталіцкага святара.

30 – 125 гадоў з дня нараджэння Главацкага Мікалая Міхайлавіча (1895, Гродна – 1941), генерал-маёра Савецкай Арміі, удзельніка Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга (Манголія).

31 – 60 гадоў з часу заснавання ААТ “Стройвектар” (Ліда; 1960).