Юбіляры чэрвеня

1 – 130 гадоў з дня нараджэння Францука Яна Станіслававіча (1891, в.Ліпнішкі Іўеўскага раёна – пасля 1968), каталіцкага святара заходняга абраду, удзельніка беларускага хрысціянскага руху, душпастыра і педагога.

1 – 110 гадоў з дня нараджэння Марцінкевіча Анатоля Іванавіча (1911, Гродна – 1973), аднаго з пачынальнікаў беларускага баскетбола, спартыўнага дзеяча, заслужанага трэнера БССР (1961).

1 – 110 гадоў з дня нараджэння Міско Якуба (Якава) Герасімавіча (1911, в.Чамяры Слонімскага раёна – 1981), беларускага празаіка, публіцыста, журналіста, паэта, перакладчыка, крытыка.

1 – 110 гадоў з дня нараджэння Міско Якуба (Якава) Герасімавіча (1911, в.Чамяры Слонімскага раёна – 1981), беларускага празаіка, публіцыста, журналіста, паэта, перакладчыка, крытыка.

 

 

4 – 60 гадоў з дня нараджэння Бяйцюка Юрыя Расціслававіча (нар. у 1961 г., в.Лунна Мастоўскага раёна), беларускага фізіка, інжынера, педагога. З 1987 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

5 – 175 гадоў з дня нараджэння Будзіловіча Антона Сямёнавіча (1846, в.Коматава Гродзенскага раёна – 1908), вучонага-славіста, гісторыка, філолага, публіцыста, педагога, грамадскага дзеяча, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН, доктара славянскай філалогіі.

5 – 110 гадоў з дня нараджэння Дасюкевіча Адама Іванавіча (1911, в.Капцэвічы Смаргонскага раёна – 1943), беларускага грамадскага дзеяча, журналіста, педагога.

6 – 180 гадоў з дня нараджэння Ажэшка Элізы (1841, в.Мількаўшчына Гродзенскага раёна – 1910, Гродна), сусветна вядомай пісьменніцы, культурна-грамадскай дзяячкі Беларусі.

 

 

6 – 60 гадоў з дня нараджэння Скаражонка Валерыя Рыгоравіча (нар. у 1961 г.), беларускага спевака. У 1988-1989 гг. з’яўляўся салістам Гродзенскай абласной філармоніі.

 

 

11 – 70 гадоў з дня нараджэння Басінскага Віктара Анатольевіча (нар. у 1951 г., Бераставіцкі раён), беларускага патолагаанатама, доктара медыцынскіх навук. З 1991 г. працуе ў ГрДМУ.

11 – 70 гадоў з дня нараджэння Бугасава Сяргея Іванавіча (нар. у 1951 г.), музычнага педагога. У 1977-1994 гг. – намеснік дырэктара Лідскага дзяржаўнага музычнага вучылішча.

12 – 100 гадоў з дня нараджэння Шчагалёва Уладзіміра Гяоргіевіча (1921 – 1944), камандзіра эскадрыллі 162-га знішчальнага авіяцыйнага палка, капітана, Героя Савецкага Саюза (1945). Пахаваны ў Скідзелі.

12 – 70 гадоў з дня нараджэння Верамейчык Ларысы Антонаўны (нар. у 1951 г., Ашмяны), беларускага вучонага-аграхіміка.

14 – 70 гадоў з дня нараджэння Блахіна Аляксандра Васільевіча (1951 – 1981), удзельніка вайны ў Афганістане, прапаршчыка Савецкай Арміі, старшага тэхніка мотастралковай роты. Узнагароджаны медалём “За адвагу” (пасмяротна). Пахаваны ў Гродне.

14 – 60 гадоў з дня нараджэння Бачкова Сяргея Якаўлевіча (нар. у 1961 г.), беларускага акцёра і рэжысёра. Жыве і працуе ў Гродне.

15 – 125 гадоў з дня нараджэння Каравайчыка Паўла Гіляравіча (1896, г.п.Любча Навагрудскага раёна – 1937), беларускага культурнага дзеяча, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, члена-карэспандэнта Інстытута беларускай культуры.

 

 

15 – 80 гадоў з дня нараджэння Катляра Івана Іванавіча (нар. у 1941 г., в.Балотца Навагрудскага раёна), беларускага філосафа, палітолага, сацыёлага, прафесара.

16 – 90 гадоў з дня нараджэння Шэйбака Міхаіла Пятровіча (1931, в.Капашчава Навагрудскага раёна – 2007), беларускага вучонага ў галіне педыятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара.

17 – 60 гадоў з дня нараджэння Фядотава Сяргея Аляксеевіча (нар. у 1961 г.), культурнага дзеяча, дырэктара Мастоўскага раённага цэнтра культуры, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Клубны работнік года” (1999).

1760 гадоў з дня нараджэння Шапіры Сямёна Барысавіча (нар. у 1961 г.), беларускага дзяржаўнага дзеяча. У 2010-2013 гг. – старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

 

 

18 – 180 гадоў з дня нараджэння Замыслоўскага Ягора Ягоравіча (1841, Гродна – 1896), расійскага гісторыка, археографа, педагога, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН.

 

 

18 110 гадоў з дня нараджэння Шыдлоўскага Аляксандра Канстанцінавіча (1911, в.Мінкі Смаргонскага раёна – 2002), беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча культуры БССР, Ганаровага грамадзяніна горада Гродна.

 

19 – 125 гадоў з дня нараджэння Алапіна Генрыха Якаўлевіча  (1896, Свіслач – 1968), савецкага вучонага, уролага, доктара медыцынскіх навук (1938), прафесара (1940).

19 – 110 гадоў з дня нараджэння Фёдарава Фёдара Іванавіча  (1911, аг.Турэц Карэліцкага раёна – 1994), савецкага і беларускага фізіка-тэарэтыка, акадэміка АН БССР (1966), доктара фізіка-матэматычных навук (1955), прафесара (1957), заслужанага дзеяча навукі БССР (1968), Героя Сацыялістычнай Працы (1978). Адзін з заснавальнікаў школы тэарэтычнай фізікі Беларусі.

20 – 75 гадоў з дня нараджэння Іўлева Барыса Міхайлавіча  (1946, Гродна – 1990), савецкага матэматыка, выкладчыка, аўтара вучэбнай і метадычнай літаратуры па матэматыцы.

21 – 280 гадоў з дня нараджэння Жылібера Жана Эмануэля (1741 – 1814), французскага і беларускага натураліста, хірурга, анатама. Заснаваў першую на Беларусі медыцынскую акадэмію, акушэрскую і ветэрынарную школы, клінічны шпіталь і батанічны сад у Гродне.

21 – 125 гадоў з дня нараджэння Якаўлева (сапр. Эпштэйн) Якава Аркадзьевіча (1896, Гродна – 1938), савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, гісторыка, публіцыста.

21 – 75 гадоў з дня нараджэння Радыёнава Віталя Канстанцінавіча (нар. у 1946 г.), беларускага кампазітара, музычнага педагога, пісьменніка, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2017).

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Лапы Віталія Вітальевіча (нар. у 1951 г., в.Сугакі Ваўкавыскага раёна), вучонага ў галіне аграхіміі, акадэміка НАН Беларусі (2014), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (2011), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі НАН Беларусі (2005), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2002).

23 – 60 гадоў з дня нараджэння Мягкова Барыса Ігаравіча (нар. у 1961 г.), беларускага музыканта, дырыжора, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Музыкант года” (2017). З 2001 г. – галоўны дырыжор, мастацкі кіраўнік эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі.

27 – 90 гадоў з дня нараджэння Клінцэвіча Віктара Юльянавіча (1931, в.Чаркесы Іўеўскага раёна – ?), хірурга, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1988), доктара медыцынскіх навук (1991).

27 – 60 гадоў з дня нараджэння Пумпура Уладзіміра Анатольевіча (нар. у 1961 г., аг.Вішнева Смаргонскага раёна), беларускага вучонага, кандыдата тэхнічных навук.

28 – 130 гадоў з дня нараджэння Барычэўскага Арцёма Іванавіча (1891 – 1969), удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).

 

 

28 – 90 гадоў з дня адкрыцця Кургана Бессмяротнасці Адама Міцкевіча (1931).

29 – 140 гадоў з дня нараджэння Лунскага Хайкла (1881, Слонім – 1942), яўрэйскага публіцыста, літаратуразнаўца, бібліёграфа.

30 – 70 гадоў з дня нараджэння Кандрацьева Дзмітрыя Канстанцінавіча (нар. у 1951 г.), беларускага філолага, кандыдата філалагічных навук, загадчыка кафедры замежных моў ГрДМУ.