Юбіляры студзеня
50 гадоў з часу стварэння ААТ “Радыёхваля”, прадпрыемства па вытворчасці кампанентаў аўтатрактарнага абсталявання (Гродна; 1976).
25 гадоў з часу стварэння Лідскага эстраднага аркестра (2001).
1 – 280 гадоў з дня нараджэння Богуша Францішка Ксаверыя Міхала (1746 – 1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка, удзельніка паўстання 1794 г. Працаваў хатнім настаўнікам у сям’і гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза.
2 – 70 гадоў з дня нараджэння Кароткага Уладзіміра Георгіевіча (нар. у 1956 г., г.п.Мір Карэліцкага раёна), беларускага літаратуразнаўца, культуролага, педагога.
2 – 60 гадоў з дня нараджэння Сцепаненка Ірыны Браніславаўны (нар. у 1966 г.), намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” (з 2013 г.).
3 – 100 гадоў з дня нараджэння Губарэвіча Віталія Міхайлавіча (1926, г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна – 1976), паэта, грамадскага дзеяча.
3 – 100 гадоў з дня нараджэння Ліпеня Аляксандра Іванавіча (1926 – 2006, Гродна), беларускага жывапісца, скульптара, разьбяра.
3 – 80 гадоў з дня нараджэння Кандрусевіча Тадэвуша Ігнацьевіча (нар. у 1946 г., в.Адэльск Гродзенскага раёна), дзеяча Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі, арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага (да 3 студзеня 2021 года), доктара тэалогіі.
4 – 70 гадоў з дня нараджэння Сучковай Таццяны Аркадзьеўны (нар. у 1956 г.), беларускай пісьменніцы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2009). З 1971 г. жыве ў г.Гродна.
7 – 125 гадоў з дня нараджэння Фаменкі Яўхіма Іванавіча (1901 – 1983), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Пасля вайны жыў і працаваў у Карэліцкім раёне.
7 – 125 гадоў з пачатку выдання “Гродненских епархиальных ведомостей”, газеты (раней часопіса), афіцыйнага органа Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (1901).
7 – 50 гадоў з дня нараджэння Белавусава Уладзіміра Пятровіча (нар. у 1976 г.), генеральнага дырэктара ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат”, дэпутата Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, члена Беларускай партыі “Белая Русь”.
9 – 225 гадоў з дня нараджэння Кавалеўскага Восіпа Міхайлавіча (1801, г.п.Вялікая Бераставіца – 1878), гісторыка, аднаго з заснавальнікаў манголазнаўства.
12 – 75 гадоў з дня нараджэння Зайца Юрыя Апанасавіча (нар. у 1951 г., Ліда), беларускага археолага, гісторыка.
14 – 110 гадоў з дня нараджэння Чарняўскага Уладзіміра (1916, былы засценак Амружын (цяпер Ашмянскі раён) – 2001), святара, дзеяча Рымска-каталіцкага Касцёлу, удзельніка беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., перакладчыка Бібліі і Катэхізіса на беларускую мову.
14 – 90 гадоў з дня нараджэння Гурынай Ніны Іларыёнаўны (1936 – ?), беларускага музеязнаўца, журналісткі. У 1970-1978 гг. працавала дырэктарам Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.
15 – 100 гадоў з дня нараджэння Шубы Паўла Паўлавіча (1926 – 2000), беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998). У 1954 – 1955 гг. працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце.
15 – 90 гадоў з дня нараджэння Кудлачова Віктара Сямёнавіча (нар. у 1936 г.), беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2006), дыпламанта рэспубліканскага літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008), заслужанага дзеяча Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Жыве ў Гродне.
16 – 200 гадоў з дня нараджэння Траўгута Рамуальда Людвікавіча (1826 – 1864), ваеннага дзеяча, генерала. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі.
17 – 100 гадоў з дня нараджэння Брагінскага Барыса Маркавіча (1926 – 1972), беларускага вучонага-тэрапеўта, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1963-1972 гг. працаваў у ГрДМІ.
17 – 70 гадоў з дня нараджэння Скібы Віктара Пятровіча (1956, в.Сынкавічы Зэльвенскага раёна – 2000), беларускага вучонага ў галіне фтызіятрыі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1984).
17 – 75 гадоў з дня заснавання УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт” (1951).
17 – 60 гадоў з дня нараджэння Абушкевіча Аляксандра Анатольевіча (нар. у 1966 г.), дырэктара ААТ “Гродзенскі навукова-даследчы і праектны інстытут азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу”.
19 – 110 гадоў з дня нараджэння Мельнічонка Паўла Рыгоравіча (1916 – 2007), беларускага культурнага дзеяча, бібліятэкара, бібліёграфа, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. У 1954-1976 гг. – дырэктар Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага.
19 – 75 гадоў з дня нараджэння Аўтуховіч Таццяны Яўгенаўны (нар. у 1951 г., Гродна), беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук.
20 – 60 гадоў з часу заснавання ААТ “Гроднажылбуд” (1966).
21 – 75 гадоў з дня нараджэння Халшчанковай (Радзько) Ганны Станіславаўны (нар. у 1951 г., в.Банцавічы Лідскага раёна), беларускай спявачкі (альт), заслужанай артысткі Беларусі.
21 – 75 гадоў з дня нараджэння Шырыпава Уладзіміра Якаўлевіча (нар. у 1951 г., Слонім), беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі мікраэлектронікі.
21 – 70 гадоў з дня нараджэння Мірона Алега Генадзьевіча (нар. у 1956 г., в.Бершты Шчучынскага раёна), беларускага спартсмена (парусны спорт), майстра спорту СССР міжнароднага класа, двухразовага ўладальніка Кубка свету.
21 – 70 гадоў з дня нараджэння Нікіфарава Міхаіла Яфімавіча (нар. у 1956 г., г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага ў галіне арніталогіі, акадэміка НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара.
23 – 75 гадоў з дня нараджэння Жмайліка Валерыя Аляксеевіча (нар. у 1951 г., в.Севашкі Ваўкавыскага раёна), гаспадарчага і грамадскага дзеяча, інжынера-механіка, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008).
26 – 75 гадоў з дня нараджэння Залатухіна Юрыя Пракопавіча (нар. у 1951), беларускага матэматыка, педагога, кандыдата фізіка-матэматычных навук. Працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.
27 – 130 гадоў з дня нараджэння Турава (сапр. Гінзбург) Уладзіміра Захаравіча (1896, Слонім – 1927), савецкага партыйнага дзеяча.
28 – 100 гадоў з дня нараджэння Грабенскай Ніны Іванаўны (1926 – 1973), беларускага вучонага ў галіне гісталогіі, доктара медыцынскіх навук. З 1959 г. працавала ў ГрДМІ.
28 – 70 гадоў з дня нараджэння Траццяковай Алены Міхайлаўны (нар. у 1956 г.), біяхіміка, эколага, педагога. З 1983 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.
30 – 130 гадоў з дня нараджэння Шмыгі Івана Сцяпанавіча (1896, с.Дабраволя Ваўкавыскага раёна – 1978), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта Савецкай Арміі.
30 – 125 гадоў з дня нараджэння Дубагрэя Івана Міхайлавіча (1901 – ?), урача-тэрапеўта. У 1961-1963 гг. – загадчык кафедры ГрДМІ.
30 – 70 гадоў з дня нараджэння Данілавай Ларысы Іванаўны (нар. у 1956 г., г.п.Поразава Свіслацкага раёна), беларускага вучонага ў галіне эндакрыналогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, выдатніка аховы здароўя Беларусі.