Юбіляры студзеня

180 гадоў з дня нараджэння Чашчавіка Антона Баляслававіча (нар. у 1942 г., в. Тур’я Шчучынскага раёна), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі чалавека і жывёл, сацыяльнай палітыкі Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, акадэміка Нью-Ёркскай АН, Міжнароднай сацыяльнай акадэміі.


170 гадоў з дня нараджэння Адамушкі Уладзіміра Іванавіча (1952, в. Падгайна Карэліцкага раёна – 2020), беларускага гісторыка, архівіста, дзяржаўнага дзеяча. У 2002-2006 гг. – дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), кавалер ордэна Дружбы народаў (1986) і ордэна Францыска Скарыны (2007).


170 гадоў з дня нараджэння Бабіцына Аляксандра Ульянавіча (нар. у 1952 г.), беларускага архітэктара. У 1986-1988 гг. – галоўны архітэктар г. Гродна.


275 гадоў з дня нараджэння Ільюшчыца Кастуся (Канстанцін Мікалаевіч; нар. у 1947 г., г. п. Наваельня Дзятлаўскага раёна), беларускага паэта.


270 гадоў з дня нараджэння Іваноўскага Мікалая Пятровіча (нар. у 1952 г., в. Пачуйкі Ваўкавыскага раёна), беларускага паэта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.


270 гадоў з дня нараджэння Сосны Уладзіміра Аркадзьевіча (нар. у 1952 г., в. Галяшонкі Смаргонскага раёна), беларускага гісторыка, педагога.


270 гадоў з дня нараджэння Сяргея Іосіфа Іосіфавіча (нар. у 1952 г., в. Панарка Смаргонскага раёна), беларускага вучонага ў галіне электраэнергетыкі, доктара тэхнічных навук.


2 70 гадоў з дня нараджэння Тамашэвіча Тамаша Іосіфавіча (нар. у 1952 г.), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1980 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


390 гадоў з дня нараджэння Еўтуха Уладзіміра Гаўрылавіча (1932, в. Заполле Карэліцкага раёна – 2010), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, архітэктара. Скончыў СШ у Карэлічах (1950).


380 гадоў з дня нараджэння Рамановіча Георгія Георгіевіча (нар. у 1942 г., в. Ваўковічы Навагрудскага раёна), беларускага псіхолага, педагога, палкоўніка міліцыі ў адстаўцы, дацэнта акадэміі МУС Беларусі.


470 гадоў з дня нараджэння Бацюлевай Святланы Пятроўны (нар. у 1952 г., в. Крыўляны Шчучынскага раёна), беларускай паэткі, пісьменніцы. З 1975 г. жыве і працуе ў г. п. Астравец.


5130 гадоў з дня нараджэння Станкевіча Адама Вікенцьевіча (1892, в. Арляняты Смаргонскага раёна – 1949), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка, публіцыста, літаратуразнаўца, каталіцкага святара.

 


770 гадоў з дня нараджэння Коваля Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1952 г., в. Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.

 


10125 гадоў з дня нараджэння Бібілы Юліі Іосіфаўны (1897, г. п. Поразава Свіслацкага раёна – 1974), беларускага бібліятэкара, бібліёграфа, стваральніцы першай беларускай краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі.


1070 гадоў з дня нараджэння Карко Віктара Станіслававіча (нар. у 1952 г., в. Жалудокскія Баяры Шчучынскага раёна), беларускага вучонага ў галіне электратэхнікі.


1280 гадоў з дня нараджэння Бародзіча Аляксандра Аляксандравіча (1942 – 2016), беларускага філосафа, педагога. З 1989 г. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.

 


12  – 75 гадоў з дня нараджэння Орды Аляксандра Мікалаевіча (нар. у 1947 г., в. Журавельнікі Навагрудскага раёна), беларускага вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, доктара тэхнічных навук.


1270 гадоў з дня нараджэння Бадзюковай Таццяны Аляксееўны (нар. у 1952 г.), кандыдата гістарычных навук, дацэнта. Працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


1390 гадоў з дня нараджэння Лебедзева Віктара Цімафеевіча (1932 – 2001), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі. У 1955 г. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.


15280 гадоў з дня нараджэння Нарвойша Францішка (1742 – 1819), беларускага і польскага багаслова, філосафа, матэматыка, інжынера, педагога. У 1770-х гг. жыў і працаваў у Гродне.


1580 гадоў з дня нараджэння Лойкі Міхаіла Міхайлавіча (нар. у 1942 г., в. Бародзічы Зэльвенскага раёна), беларускага фізіка, аднаго са стваральнікаў новага тыпу лазераў на растворах арганічных фарбавальнікаў.


1690 гадоў з дня нараджэння Ліневіча Яраслава Львовіча (нар. у 1932 г., в. Беліца Лідскага раёна), беларускага архітэктара, акадэміка Міжнароднай акадэміі архітэктуры, лаўрэата прэміі Савета Міністраў СССР, заслужанага архітэктара Беларусі.


1675 гадоў з дня нараджэння Захлеўнага Леаніда Канстанцінавіча (нар. у 1947 г., Гродна), беларускага кампазітара, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола  Беларусі (1980), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011), кавалера ордэна Ф. Скарыны.


16 60 гадоў з дня нараджэння Рыбік Ніны Аляксееўны (нар. у 1962 г.), беларускай пісьменніцы, паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі. Працавала галоўным рэдактарам раённай газеты “Астравецкая праўда”.

 


17290 гадоў з дня нараджэння Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1732 – 1798), апошняга караля Рэчы Паспалітай і вялікага князя ВКЛ, асветніка, мецэната. У 1794-1796 гг. жыў у Гродне.

 


1775 гадоў з дня нараджэння Аўчыннікава Уладзіміра Міхайлавіча (нар. у 1947 г.), беларускага матэматыка. У 1974-1994 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.


20130 гадоў з дня нараджэння Шырмы Рыгора Раманавіча (1892 – 1978), беларускага харавога дырыжора, фалькларыста, музычнага і грамадскага дзеяча, публіцыста, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966, 1974), Героя Сацыялістычнай Працы (1977). У 1944-1952 гг. працаваў з Дзяржаўнай акадэмічнай капэлай БССР у Гродне.


24 225 гадоў з дня нараджэння Ліпінскага Цімафея (1797, в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна – 1856), беларускага і польскага гісторыка, географа, філолага, калекцыянера, краязнаўца.


25120 гадоў з дня нараджэння Калініна Пятра Захаравіча (1902 – 1966), беларускага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра. У 1944-1948 гг. – першы сакратар Гродзенскага абкама КП(б)Б.


28310 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Удальрыка (Ульрыка) Крыштофа (1712, Дзятлава – 1770), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, польскага і беларускага паэта, гісторыка.


28 100 гадоў з дня нараджэння Жамойціна Янкі (1922, в. Клімавічы Лідскага раёна – 2003), беларускага пісьменніка, публіцыста, літаратурнага крытыка, грамадска-культурнага дзеяча.


3160 гадоў з дня нараджэння Салейка Надзеі Пятроўны (нар. у 1962 г., в. Лешна Зэльвенскага раёна), беларускай паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.