Юбіляры студзеня

20 гадоў з часу стварэння Лідскага эстраднага аркестра (2001).

1 – 275 гадоў з дня нараджэння Богуша Францішка Ксаверыя Міхала (1746 – 1820), філосафа, гісторыка, тэолага, пісьменніка, удзельніка паўстання 1794 г. Працаваў хатнім настаўнікам у сям’і гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза.

 

1 – 160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861, в.Лаша Гродзенскага раёна – 1931), філолога-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства, этнографа, фалькларыста.

1 – 80 гадоў з дня нараджэння Ламана Мікалая Афанасьевіча (нар. у 1941 г., в.Загор’е Карэліцкага раёна), беларускага вучонага ў галіне эксперыментальнай батанікі, акадэміка НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара.

1 – 60 гадоў з дня нараджэння Ушкевіч Маргарыты Сяргееўны (нар. у 1961 г.) журналіста, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Журналіст года” (2015). Працавала на Гродзенскім абласным радыё і тэлебачанні.

1 – 50 гадоў з часу заснавання ААТ “Мастыдрэў” (1971).

2 – 90 гадоў з дня нараджэння Дзяшко Івана Фёдаравіча (1931, в.Плюскаўцы Бераставіцкага раёна – 1998), беларускага гісторыка і педагога.

          2 – 30 гадоў з дня стварэння Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай бяспекі насельніцтва (1991).

3 – 75 гадоў з дня нараджэння Кандрусевіча Тадэвуша Ігнацьевіча (нар. у 1946 г., в.Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага дзеяча Рымска-Каталіцкага касцёла, арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, доктара тэалогіі. У 1988 г. – пробашч гарадзенскіх парафіяў Маці Божай Анёльскай і святога Францішка Ксаверыя.

4 – 90 гадоў з дня нараджэння Крамко Івана Ігнатавіча (нар. у 1931 г., в.Беражна Карэліцкага раёна), беларускага мовазнаўца, празаіка, публіцыста.

560 гадоў з дня нараджэння Кручкоўскага Тадэвуша Тадэвушэвіча (нар. у 1961 г., в.Яскалды Бераставіцкага раёна), гісторыка і педагога. Працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

7 – 120 гадоў з дня нараджэння Фаменкі Яўхіма Іванавіча (1901 – 1983), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Пасля вайны жыў і працаваў у Карэліцкім раёне.

7 – 120 гадоў з пачатку выдання “Гродненских епархиальных ведомостей”, газеты (раней часопіса), афіцыйнага органа Гродзенскай праваслаўнай епархіі (1901).

8 – 140 гадоў з дня нараджэння Капельмана Саламона Юльевіча (1881, аг.Васілішкі Шчучынскага раёна – 1944), расійскага выдаўца і рэдактара, аднаго з заснавальнікаў выдавецтва “Шиповник”.

 

 

9 – 220 гадоў з дня нараджэння Кавалеўскага Восіпа Міхайлавіча (1801, г.п.Вялікая Бераставіца – 1878), гісторыка, аднаго з заснавальнікаў манголазнаўства.

9 – 130 гадоў з дня нараджэння Лойтара Навума Барысавіча (1891 – 1966), беларускага тэатральнага рэжысёра, сцэнарыста, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і Расіі. У 1911 г. удзельнічаў у аматарскіх спектаклях у Лідзе.

 

9 – 80 гадоў з дня нараджэння Ададуравай Валянціны Захараўны (1941, в.Хадзявічы Слонімскага раёна – 1995), беларускага педагога, паэткі. Настаўнічала на Слонімшчыне і Зэльвеншчыне.

 

1160 гадоў з дня нараджэння Жывалеўскага Валерыя Серафімавіча (нар. у 1961 г., Гродна), беларускага кампазітара, гітарыста, педагога.

1270 гадоў з дня нараджэння Зайца Юрыя Апанасавіча (нар. у 1951 г., Ліда), беларускага археолага, гісторыка.

13 50 гадоў з дня стварэння Камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам “Гроднааблпаліва” (1971).

1450 гадоў з дня нараджэння Вронскай Вольгі Анатольеўны (нар. у 1971 г., Ліда), беларускай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі, педагога.

16 – 110 гадоў з дня нараджэння Валюка Юзафа (1911, аг.Лунна Мастоўскага раёна – 1979), польскага ваеннага дзеяча, генерала брыгады.

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Качана Аркадзя Дзмітрыевіча (1941, в.Вірышча Карэліцкага раёна – 2004), беларускага вучонага ў галіне цеплаэнергетыкі, доктара тэхнічных навук, прафесара.

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Мацкевіча Мікалая Пятровіча (нар. у 1941г., в.Старое Сяло Зэльвенскага раёна), беларускага рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі.

 

 

1770 гадоў з дня заснавання Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт” (1951).

1970 гадоў з дня нараджэння Аўтуховіч Таццяны Яўгенаўны (нар. у 1951 г., Гродна), беларускага літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук.

 

20 – 130 гадоў з дня нараджэння Ярэміча Фабіяна Мацвеевіча (1891, в.Дуляўцы Ваўкавыскага раёна – 1958), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста.

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Халшчанковай (Радзько) Ганны Станіславаўны (нар. у 1951 г., в.Банцавічы Лідскага раёна), беларускай спявачкі (альт), заслужанай артысткі Беларусі.

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Шырыпава Уладзіміра Якаўлевіча (нар. у 1951 г., Слонім), беларускага вучонага ў галіне тэхналогіі мікраэлектронікі.

22 60 гадоў з часу адкрыцця будынка моладзевага цэнтра “Гродна” (1961).

2370 гадоў з дня нараджэння Жмайліка Валерыя Аляксеевіча (нар. у 1951 г., в.Севашкі Ваўкавыскага раёна), гаспадарчага і грамадскага дзеяча, інжынера-механіка, заслужанага работніка прамысловасці Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2008).

24 – 60 гадоў з дня нараджэння Кавалёвай Маргарыты Георгіеўны (нар. у 1961 г.) музычнага педагога, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Настаўнік школы мастацтваў года” (2014).

26 – 90 гадоў з дня нараджэння Волкава Мікалая Фёдаравіча (1931 – 2020), доктара медыцынскіх навук (1975), прафесара (1976). У 1971-2001 гг. – загадчык кафедры гаспітальнай тэрапіі, прарэктар па лячэбнай рабоце ГрДМІ. 

26 – 70 гадоў з дня нараджэння Залатухіна Юрыя Пракопавіча (нар. у 1951), беларускага матэматыка, педагога, кандыдата фізіка-матэматычных навук. Працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

27 – 125 гадоў з дня нараджэння Турава (сапр. Гінзбург) Уладзіміра Захаравіча (1896, Слонім – 1927), савецкага партыйнага дзеяча.

30  – 120 гадоў з дня нараджэння Дубагрэя Івана Міхайлавіча (1901 – ?), урача-тэрапеўта. У 1961-1963 гг. – загадчык кафедры ГрДМІ.

30 – 60 гадоў з дня нараджэння Якалцэвіч Марыі Антонаўны (нар. у 1961 г., в.Дуляўшчына Мастоўскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук.