Юбіляры снежня

4 – 120 гадоў з дня нараджэння Кастравіцкага Самуэля Анджэя (1902, Ліда – 1953), дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага руху.


5 – 90 гадоў з дня нараджэння Ківейшы Алены Іванаўны (нар. у 1932 г., х. Львоўшчына Дзятлаўскага раёна), беларускага вучонага-эканаміста, доктара эканамічных навук, прафесара.


9 – 100 гадоў з часу адкрыцця ўстановы культуры “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” (1922; заснаваны ў 1920).


1 0 – 170 гадоў з дня нараджэння Шукевіча Вандаліна Аляксандравіча (1852, в. Нача Воранаўскага раёна – 1919), беларускага археолага, антраполага, краязнаўца, этнографа, аднаго з заснавальнікаў навуковай археалогіі заходніх зямель Беларусі, члена-карэспандэнта Кракаўскай АН.


10 – 130 гадоў з дня нараджэння Аляксюка Паўла Паўлавіча (1892, Гродна – ?), беларускага культурнага і грамадскага дзеяча. З 1909 г. – намеснік старшыні Гродзенскага гуртка беларускай моладзі, адзін з кіраўнікоў клуба “Беларуская хатка” ў Гродне (1919), сябра Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (1919).


16 – 60 гадоў з дня нараджэння Янушкевіча Валяр’яна Язэпавіча (нар. у 1962 г.), беларускага скульптара. Аўтар помнікаў А. Міцкевічу ў Лідзе (1989) і Навагрудку (1992), Ф. Скарыне ў Лідзе (1993).


17 – 125 гадоў з дня нараджэння Пеха Георгія Іосіфавіча (1897 – 1969), беларускага краязнаўца, музеязнаўца, гісторыка, археолага, мастака. З 1935 г. стаяў на чале работы па стварэнні музея ў Ваўкавыску. З 1940 г. – першы дырэктар Ваўкавыскага раённага краязнаўчага музея. Удзельнічаў у археалагічных даследаваннях Ваўкавыска, Слоніма.


17 – 100 гадоў з дня нараджэння Тарасевіча Георгія Рыгоравіча (нар. у 1922 г., в. Пілкі Мастоўскага раёна), беларускага архітэктара. У 1977-1984 гг. працаваў у інстытуце “Гроднаграмадзянпраект”.


27 – 160 гадоў з часу адкрыцця ўчастка чыгуначнай лініі Санкт-Пецярбург – Варшава ў Гродне (1862).


2 7 – 125 гадоў з дня нараджэння Камеры Івана Паўлавіча (1897, в. Жухавічы Карэліцкага раёна – 1952), ваеннага дзеяча, генерал-палкоўніка артылерыі, удзельніка грамадзянскай, савецка-польскай 1919-1920 гг. і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна Леніна.


28 – 60 гадоў з дня нараджэння Даўгалёва Дзмітрыя Мікалаевіча (нар. у 1962 г., Гродна), беларускага кампазітара.


31 – 220 гадоў з дня нараджэння Рылы Максіміліяна Станіслава (1802, в. Падароск Ваўкавыскага раёна – 1848), беларускага філосафа, археолага, арыенталіста, падарожніка, каталіцкага місіянера на Блізкім Усходзе і ў Паўднёвай Афрыцы.