Юбіляры сакавіка

60 гадоў з часу стварэння Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (1961).

20 гадоў з часу стварэння эстрадна-сімфанічнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі (2001).

2 – 125 гадоў з дня нараджэння Глякоўскага Станіслава (1896, г.п.Поразава Свіслацкага раёна – 1941), беларускага грамадскага і культурнага дзеяча, публіцыста, каталіцкага святара, доктара тэалогіі. Працаваў вікарыем у Ваўкавыску.

 

3 – 125 гадоў з дня нараджэння Ахіепіскапа Ермагена (у свеце Голубеў Аляксей Сцяпанавіч; 1896 – 1978), архіерэя Рускай праваслаўнай царквы. У 1965-1978 гг. жыў у Жыровіцкім манастыры (Слонімскі раён).

4 – 80 гадоў з дня нараджэння Мірачыцкай Ірыны Уладзіміраўны (нар. у 1941 г., в.Скорычы Карэліцкага раёна), беларускага вучонага-эканаміста, прафесара.

 

 

6  – 75 гадоў з дня нараджэння Таранцея Віктара Пятровіча (нар. у 1946 г., в.Ізабелін Ваўкавыскага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі, доктара педагагічных навук, прафесара, выдатніка адукацыі Беларусі. З 1979 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

 

5 – 70 гадоў з дня нараджэння Байчорава Уладзіміра Мухтаравіча (нар. у 1951 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне экалогіі і гідрабіялогіі, доктара біялагічных навук.

6 – 75 гадоў з дня нараджэння Шухно Валянціна Міхайлавіча (1946, Слонім – 2005), беларускага дзяржаўнага дзеяча, вучонага-эканаміста, педагога.

7 – 75 гадоў з дня нараджэння Эльмана Пятра Андрэевіча (нар. у 1946 г., Гродна), беларускага філолага, педагога.

8 – 120 гадоў з дня нараджэння Карповіча Аляксандра Вікенцьевіча (1901, в.Трашчычы Карэліцкага раёна – 1986), беларускага выдаўца, актывіста КПЗБ.

8 – 80 гадоў з дня нараджэння Лазар Соф’і Іванаўны (нар. у 1941 г., в.Данюшава Смаргонскага раёна), беларускай культурнай дзяячкі. У 1977-2001 гг. – загадчык аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама.

10 – 310 гадоў з дня нараджэння Сапегі Міхала Антоні (1711 – 1760), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, перакладчыка, літаратара. У свой час валодаў Зэльвай.

11 – 110 гадоў з дня нараджэння Гарошкі Льва Юр’евіча (1911, в.Трашчычы Карэліцкага раёна – 1977), беларускага святара, рэлігійнага і грамадскага дзеяча, літаратара, даследчыка беларускай культуры, гісторыі рэлігіі і царквы на Беларусі.

 11 – 110 гадоў з дня нараджэння Мігдала Аркадзя Бенядзіктаіча (1911, Ліда – 1991), савецкага фізіка-тэарэтыка.

 

 

12 – 60 гадоў з дня нараджэння Турмасавай Любові Іванаўны (нар. у 1961 г.), бібліятэкара, бібліёграфа, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Бібліятэкар года” (2007). Працавала ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага.

13  –  60 гадоў з дня заснавання ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “ГроднаАблсельгастэхніка” (1961).

14 – 100 гадоў з дня нараджэння Дзежыца Юзафа Альфонсавіча (1921, в.Казулішкі Шчучынскага раёна – 2000), доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара.

 

 

14 – 90 гадоў з дня нараджэння Місько Паўла Андрэевіча (1931 – 2011), беларускага пісьменніка. У 1959-1964 гг. – уласны карэспандэнт рэспубліканскай газеты “Звязда” па Гродзенскай вобласці.

14 – 75 гадоў з дня нараджэння Рыбакова Мікалая Мікалаевіча (1946, г.п.Іўе – 1986), удзельніка вайны ў Афганістане, прапаршчыка Савецкай Арміі, камандзіра ўзвода па рамонту бранетанкавай тэхнікі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна). Пахаваны ў Гродне.

15 – 240 гадоў з дня нараджэння Завадскага Юзафа (1781 – 1838), друкара, выдаўца, аднаго з заснавальнікаў выдавецкай справы. Працаваў у Віленскай друкарні і “Новай друкарні” ў Гродне.

15  –  70 гадоў з дня заснавання ААТ “Скідзельскі цукровы камбінат” у складзе канцэрна “Белдзяржхарчпрам” (1951).

 

 

17 – 110 гадоў з дня нараджэння Літоўчыка Ціхана Якаўлевіча  (1911 – 1980), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, гвардыі старшына, поўны кавалер ордэна Славы. Пасля вайны жыў і працаваў у г.п. Воранава.

17 – 90 гадоў з дня нараджэння Купы Міхаіла Мікалаевіча  (1931, в.Казлы  Бераставіцкага раёна – 1997), Героя Сацыялістычнай Працы (1975), заслужанага будаўніка Беларусі.

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Зяньковай Майі Аляксандраўны (нар. у 1941 г.), беларускага хіміка, педагога. З 1966 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.

18 – 100 гадоў з дня нараджэння Палубінскага Аляксандра Сяменавіча (1921 – 2007), педагога, краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі. Доўгі час працаваў дырэктарам СШ № 1 г.п. Свіслач.

18 – 20 гадоў з дня стварэння Літоўскага цэнтра культуры, адукацыі і інфармацыі ў в. Рымдзюны Астравецкага раёна.

19 – 80 гадоў з дня нараджэння Станкевіч Алены Яўгенаўны (нар. у 1941 г.), беларускага гісторыка. З 1971 г. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.

20 – 125 гадоў з дня нараджэння Кульбака Майсея Саламонавіча (1896, Смаргонь – 1937), яўрэйскага паэта, празаіка, драматурга, перакладчыка.

 

 

21 – 130 гадоў з дня нараджэння Гарбатава Аляксандра Васільевіча (1891 – 1973), савецкага военачальніка, генерала арміі, удзельніка вызвалення Гродзеншчыны ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945).

 

 

22 – 75 гадоў з дня нараджэння Яканюка Вадзіма Лявонцьевіча (нар. у 1946 г., Гродна), беларускага музыказнаўца, піяніста, педагога, доктара педагагічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.

23 – 80 гадоў з дня нараджэння Малікава Марата Аляксеевіча (1941 – 2000, Слонім), беларускага музычнага дзеяча, педагога. Працаваў выкладчыкам у Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў, кіраўніком аркестра народных інструментаў Слонімскага РДК.

23 – 60 гадоў з дня нараджэння Бяляўскага Анатоля Іванавіча (нар. у 1961 г., в.Дзенавішкі Смаргонскага раёна), беларускага мастака.

25 – 150 гадоў з дня нараджэння Абрамовіча Марыяна (1871 – 1925), рэвалюцыянера-народніка, публіцыста, дзеяча культуры. Вывучаў на Навагрудчыне беларускую мову.

26 – 90 гадоў з дня нараджэння Яцкевіча Мечыслава (нар. у 1931 г., в.Бокшышкі Іўеўскага раёна), польскага літаратуразнаўца, культуролага, перакладчыка, эсэіста, публіцыста.

26 – 75 гадоў з дня нараджэння Ануфрыка Славаміра Сцяпанавіча (нар. у 1946 г., Гродна), беларускага вучонага-фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара. З 1975 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.

 

 

27 – 130 гадоў з дня нараджэння Душэўскага (Дуж-Душэўскага) Клаўдзія Сцяпанавіча (1891 – 1959), грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча, дыпламата, архітэктара. У 1919 г. – старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны.

27 – 120 гадоў з дня нараджэння Сукачова Данілы Кірэевіча (1901 – 1973), беларускага дзяржаўнага дзеяча. У 1947-1957 гг. – старшыня Гродзенскага райвыканкама.

27 – 70 гадоў з дня нараджэння Апановіча Васіля Ніканоравіча (нар. у 1951 г., в.Клепачы Слонімскага раёна), савецкага і расійскага ваеннага дзеяча, віцэ-адмірала.

28 – 80 гадоў з дня нараджэння Гумена Фелікса Фёдаравіча (нар. у 1941 г.), беларускага мастака, педагога. Скончыў Ваўкавыскую СШ № 3.

 

 

30 – 90 гадоў з дня нараджэння Пяткевіча Аляксея Міхайлавіча (нар. у 1931 г.), беларускага вучонага, педагога, літаратуразнаўца і краязнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1963), прафесар (1994), Ганаровы член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2006), Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1971), сябра Міжнароднага купалаўскага Фонду (1997). Аўтар 527 літаратурна-крытычных і культуралагічных работ, у тым ліку 17 кніг. Як навуковы кіраўнік аспірантаў падрыхтаваў 3-х кандыдатаў навук. У 1957-2017 гг. працаваў у ГрДУ імя Я. Купалы.