Юбіляры мая

125 гадоў з дня нараджэння Чаржынскага Уладзіслава Вікенцьевіча (1897, в. Старакаменная Гродзенскай губерні – 1974), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка.


50 гадоў з часу стварэння РУВП “Гроднахлебпрам” (1972).

 

 


2 – 60 гадоў з дня нараджэння Горскай Святланы Альбертаўны (нар. у 1962 г., Гродна), беларускага мовазнаўца, педагога, кандыдата філалагічных навук, дацэнта ГрДУ імя Я. Купалы.


5125 гадоў з дня нараджэння Захарава Георгія Фёдаравіча (1897 – 1957), савецкага военачальніка, генерала арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Пад яго камандаваннем войскі 2-га Беларускага фронта правялі Беластоцкую аперацыю, у выніку якой быў вызвалены Гродна.

 


7 – 90 гадоў з дня нараджэння Маляноўскага Яна (нар. у 1932 г., Гродна), польскага сацыёлага, педагога, доктара гуманітарных навук, прафесара.


9 – 80 гадоў з дня нараджэння Курбата Мікалая Міхайлавіча (1942, Свіслач – 1999), беларускага вучонага ў галіне фармакалогіі, прафесара. У 1964-1999 гг. працаваў у ГрДМІ.


9 – 70 гадоў з дня нараджэння Байдаковай Наталлі Васільеўны (нар. у 1952 г.), беларускага педагога, грамадскага дзеяча, лаўрэата 1-га Рэспубліканскага конкурса “Падручнік 1999 года для агульнаадукацыйнай школы”. У 1978-1982 гг. настаўнічала ў СШ № 23 і СШ № 14 г. Гродна.


11 – 75 гадоў з дня нараджэння Дзяшкевіча Міколы (Мікалай Аляксандравіч; 1947, в. Пагор’е Карэліцкага раёна – 1971), беларускага літаратуразнаўца, крытыка.


12 – 100 гадоў з дня нараджэння Карпіка Анатоля Іванавіча (1922 – 1995, Гродна), беларускага хірурга, доктара медыцынскіх навук, прафесара кафедры агульнай хірургіі Гродзенскага медыцынскага інстытута.


13 – 360 гадоў з дня нараджэння Пепельмана Матэўса Даніэля (1662 – 1736), нямецкага архітэктара. Па яго праекту пабудаваны Гродзенскі каралеўскі палац (Новы замак).

 

 


15 – 110 гадоў з дня нараджэння Іверса Анатоля (сапр. Міско Іван Дарафеевіч; 1912, в. Чамяры Слонімскага раёна – 1999), беларускага паэта, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

 


20 – 150 гадоў з дня нараджэння Когана Пятра Сямёнавіча (1872, Ліда – 1932), рускага літаратуразнаўца і крытыка, тэатразнаўца, педагога. Прыват-дацэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, прафесар Маскоўскага ўніверсітэта, прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацкіх навук.


20 – 70 гадоў з дня нараджэння Жука Вадзіма Дзмітрыевіча (нар. у 1952 г., г. п. Мір Карэліцкага раёна),  беларускага спартыўнага і грамадскага дзеяча, суддзі міжнароднай катэгорыі (футбол).


21 – 220 гадоў з дня нараджэння Градэцкага Аляксандра (1802 – 1869), беларускага архітэктара. У 1829-1861 гг. працаваў на Гродзеншчыне.


21 – 130 гадоў з дня нараджэння Крупнікава Аляксандра Маркавіча (1892, в. Залессе Слонімскага раёна – 1976), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны.


21 – 75 гадоў з дня нараджэння Індушкі Галіны Іванаўны (нар. у 1947 г., Гродна), беларускага біёлага, біяхіміка, педагога. У 1985-2016 гг. працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы.


22 – 230 гадоў з часу падцверджання магдэбургскага права і атрымання герба г. Ашмяны (1792 г.).

 


22 – 70 гадоў з дня нараджэння Круглова Валерыя Аляксандравіча (нар. у 1952 г., Іўе), беларускага правазнаўца, доктара юрыдычных навук, члена-карэспандэнта Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук.


22 – 70 гадоў з дня нараджэння Куца Барыса Міхайлавіча (нар. у 1952 г., в. Рыбакі Шчучынскага раёна), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча. У 1990-1992 гг. – намеснік старшыні Шчучынскага раённага Савета народных дэпутатаў, у 1992-2017 гг. – старшыня калгаса “1 Мая” Шчучынскага раёна.

 


30 – 160 гадоў з дня нараджэння Лявонцьева Мікалая Сцяпанавіча (1862, Навагрудак – 1910), вайскоўца, дыпламата, падарожніка. Служыў у Гродзенскім гусарскім палку.


30 – 70 гадоў з дня нараджэння Пякарскага Аляксандра Антонавіча (нар. у 1952 г.), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара ГрДУ імя Я. Купалы.