Юбіляры лістапада

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Лытова Уладзіміра Андрэевіча (нар. у 1946 г.), беларускага архітэктара, члена Беларускага саюза архітэктараў, пісьменніка, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2004).

 


6 – 70 гадоў з дня нараджэння Змітровіча Ігара Алегавіча (нар. у 1951 г.), беларускага гісторыка. З 1980 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


7 – 70 гадоў з дня нараджэння Аўчыннікава Аляксандра Фёдаравіча (нар. у 1951 г.), культурнага дзеяча, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2009). З 1989 г. працаваў ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці вядучым метадыстам па народных промыслах.


8 – 75 гадоў з дня нараджэння Гурына Міхаіла Фёдаравіча (нар. у 1941 г., в.Радунь Карэліцкага раёна), беларускага гісторыка, археолага, доктара гістарычных навук.


10 – 125 гадоў з дня нараджэння Шупені Сцяпана Пятровіча (1896 – 1979), беларускага дзяржаўнага дзеяча, удзельніка Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, кавалера ордэна Леніна. У 1943-1944 гг. – камандзір Шчучынскага партызанскага злучэння, сакратар Шчучынскага падпольнага міжраённага партыйнага цэнтра, Шчучынскага раённага падпольнага камітэта КП(б)Б.


10 – 110 гадоў з дня нараджэння Свіркі Станіслава (1911, в. Нёман Мастоўскага раёна – ?), беларуска-польскага літаратуразнаўца, фалькларыста.


10 – 100 гадоў з дня нараджэння Роўды Віктара Уладзіміравіча (1921, Смаргонь – 2007), савецкага і беларускага харавога дырыжора, педагога.

 

 


11 – 120 гадоў з дня нараджэння Быліча Рыгора Іванавіча (1901, в.Заполле Навагрудскага раёна – 1960), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра.


13 – 130 гадоў з дня нараджэння Саланевіча Івана Лук’янавіча (1891 – 1953), публіцыста, выдаўца, мысляра, спартсмена, журналіста. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі.

 

 


13 – 100 гадоў з дня нараджэння Парамея Уладзіміра Трафімавіча (1921 – 2001), беларускага вучонага ў галіне афтальмалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1962-1996 гг. працаваў у ГрДМІ.


14 – 100 гадоў з дня нараджэння Малахава Мікалая Міхайлавіча (1921– 1993), палкоўніка савецкай Арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945). Пасля вайны жыў у Лідзе. Ганаровы грамадзянін горада Ліда.

 


14 – 90 гадоў з дня нараджэння Гракава Барыса Сцяпанавіча (1931 – 1994), беларускага вучонага, хірурга, доктара медуцынскіх навук, прафесара. У 1973-1978 гг. – загадчык кафедры ГрДМІ.


15 – 170 гадоў з дня нараджэння Шырмы Канстанціна Антонавіча (1851 – 1913, в.Мількаўшчына Гродзенскага раёна), расійскага генерал-лейтэнанта ад кавалерыі, які на свае сродкі пабудаваў у 1906-1908 гг. царкву Пакрова Божай Маці ў Мількаўшчыне.


16 – 110 гадоў з дня нараджэння Гавурына Марка Канстанцінавіча (1911, г.п.Мір Карэліцкага раёна – 1992), савецкага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук (1964).


17 – 60 гадоў з дня нараджэння Блашкевіч Дануты Міхайлаўны (нар. у 1961 г., в.Груздоўшчызна Астравецкага раёна), харавога дырыжора, педагога, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь (2001). З 1991 г. – выкладчык Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў.

 


1860 гадоў з дня нараджэння Гарлуковіча Сяргея Вадзімавіча (нар. у 1961 г., в.Баруны Ашмянскага раёна), савецкага і расійскага футбаліста, алімпійскага чэмпіёна 1988 года ў складзе зборнай СССР, чатырохразовага чэмпіёна Расіі (1995, 1996, 1997, 1998).

 


19 – 130 гадоў з дня нараджэння Гурына-Маразоўскага Міхаіла Іванавіча (1891, в.Ярэмічы Карэліцкага раёна – 1928), беларускага палітычнага дзеяча, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.


19 – 20 гадоў з дня заснавання Прэміі Гродзенскага аблвыканкама за дасягненні ў галіне якасці (2001).


20 – 80 гадоў з дня нараджэння Грэся Аркадзя Аляксандравіча (нар. у 1941 г.), уролага, выпускніка ГрДМІ (1964), доктара медыцыскіх навук (1983), прафесара (1985).


20 – 60 гадоў з дня нараджэння Юшко Юрыя Іванавіча (нар. у 1961 г., Ліда), беларускага эканаміста, педагога, кандыдата эканамічных навук.


22 – 60 гадоў з дня нараджэння Шастакова Аляксандра Барысавіча (нар. у 1961 г.), савецкага спартсмена (грэка-рымская барацьба). Чэмпіён Еўропы (1988), сярэбряны прызёр Чэмпіянатаў свету (1989, 1990), удзельнік XXIV Алімпійскіх гульняў (1988 г., Сеул) – 7 месца, чэмпіён СССР (1988, 1989), сярэбраны прызёр Чэмпіяната СССР (1991), бронзавы прызёр Чэмпіяната СССР (1986). Майстар спорту СССР міжнароднага класа. Выступаў за Прафсаюзы (Гродна), Узброеныя сілы (Мінск).


23 – 110 гадоў з дня нараджэння Ахіепіскапа Багалепа (у свеце Анцух Міхаіл Раманавіч; 1911, в.Скорычы Карэліцкага раёна – 1978), архіерэя Рускай праваслаўнай царквы.


25 – 75 гадоў з дня нараджэння Чаркашына Мікалая Андрэевіча (нар. у 1946 г., Ваўкавыск), расійскага пісьменніка-марыніста, журналіста, афіцэра-падводніка.

 

 


26 – 130 гадоў з дня нараджэння Станкевіча Яна (1891, в.Арляняты Смаргонскага раёна – 1976), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, мовазнаўца, гісторыка.


27 – 140 гадоў з дня нараджэння Карлава Мікалая Мікалаевіча (1881, Слонім – 1935), прафесійнага рэвалюцыянера.


27 – 100 гадоў з дня нараджэння Тарасевіча Уладзіміра (1921, в.Клешнякі Шчучынскага раёна – 1986), беларускага рэлігійнага і грамадскага дзеяча, каталіцкага біскупа, апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў на Захадзе.


29 – 110 гадоў з дня нараджэння Разэнсон Эстэр (1911, Смаргонь – 2002), ізраільскай грамадскай дзяячкі, палітыка, педагога.