Юбіляры лістапада

1 – 70 гадоў з дня нараджэння Аўчыннікава Уладзіміра Аляксеевіча (нар. у 1950 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне прамянёвай тэрапіі і дыягностыкі, урача-радыёлага, педагога, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1977 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

1 – 40 гадоў з часу стварэння ДУК “Гродзенскі абласны тэатр лялек” , лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2003 г. і 2014 г. у намінацыі “За ўклад у развіццё міжнародных культурных сувязей”, прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры 2015 г. (1980).

2 – 60 гадоў з дня нараджэння Наварыча Алеся (сапр. Трушко Аляксандр Іванавіч; нар. у 1960 г.), беларускага пісьменніка (празаік), лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2003 г. у галіне мастацкай літаратуры за раман “Літоўскі воўк”. У 1986-1987 гг. працаваў у Малюшыцкай СШ Карэліцкага раёна.

3 – 130 гадоў з дня нараджэння Пушкарэвіча Канстанціна Аляксеевіча (1890, Слонім – 1942), беларускага і рускага філолага-славіста, гісторыка, мовазнаўца, перакладчыка, доктара філалагічных навук, прафесара. У 1912 г. скончыў Гродзенскую гімназію. Удзельнічаў у рабоце Гродзенскага гуртка беларускай моладзі.

3 – 90 гадоў з дня нараджэння Мекіна Чэслава Іванавіча (нар. у 1930 г., в.Стасіна Смаргонскага раёна), беларускага грамадскага дзеяча, літаратара. З 1994 г. – намеснік старшыні Беларускага культурнага таварыства “Хатка” ў Гданьску (Польшча).

3 – 80 гадоў з дня нараджэння Скварчэўскага Антона Антонавіча (нар. у 1940 г., Гродна), інжынера-механіка, педагога, старшыні Рэспубліканскага Савета “Беларускага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў”. У 1957 г. працаваў на Гродзенскім заводзе бытавых прыбораў.

4 – 110 гадоў з дня нараджэння Данілава Андрэя Сцяпанавіча (1910 – 1964), ваеннага лётчыка-знішчальніка, падпалкоўніка Савецкай Арміі, удзельніка абарончых баёў пад Гродна ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі.

5 – 90 гадоў з дня нараджэння Даманавай Алы Рыгораўны                (1930 – 1999), беларускага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, урача-гінеколага, арганізатара акушэрска-гінекалагічнай дапамогі на Свіслаччыне. З 1955 г. працавала загадчыкам акушэрска-гінекалагічнага аддзялення  Свіслацкай раённай бальніцы, галоўным спецыялістам раёна. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны”, ордэнам Леніна.

5 – 70 гадоў з дня нараджэння Таран Рэгіны Іванаўны (нар. у 1950 г., в.Стадаляны Шчучынскага раёна), беларускага педагога. У 1985-1989 гг. працавала дырэктарам СШ № 13 г.Гродна. У 1989-1996 гг. – дырэктар школы-гімназіі № 30 г.Гродна. з 1997 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

7 – 230 гадоў з дня нараджэння Падчашынскага Карла Іванавіча (1790, в.Жырмуны Воранаўскага раёна – 1860), беларускага архітэктара, асветніка, даследчыка, педагога. Па яго праекце пабудавана Свіслацкая гімназія.

9 – 90 гадоў з дня нараджэння Шпіта Юрыя Васільевіча (1930 – 2008), беларускага архітэктара, заслужанага архітэктара Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), кавалера ордэна “Знак Пашаны”. Па яго праектам пабудаваны пансіянат “Свіцязь” у Навагрудскім раёне, санаторый “Белая Русь” у г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна.

10 – 60 гадоў з дня нараджэння Вайтукевіча Юрыя Альфрэдавіча (нар. у 1960 г., в.Жырмуны Воранаўскага раёна), беларускага вучонага-фізіка, педагога, начальніка аддзела рэгіянальнага развіцця па Гродзенскай вобласці ДУ “Адміністрацыя парка высокіх тэхналогій”.

12 – 100 гадоў з дня нараджэння Макаёнка Андрэя Ягоравіча (1920 – 1982), народнага пісьменніка Беларусі (драматург, сцэнарыст), дыпламата. У 1945 г. працаваў сакратаром Гродзенскага гаркама ЛКСМБ. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам “Знак Пашаны”.

12 – 90 гадоў з дня нараджэння Блізнюка Восіпа (1930, в.Шаматова Смаргонскага раёна – 1994, Смаргонь), удзельніка Мядзельска-Смаргонскага антыкамуністычнага маладзёжнага падполля.

14 – 75 гадоў з дня нараджэння Шкуратава Ігара Мікалаевіча (нар. у 1945 г., Ашмяны), беларускага мастака (станковая графіка, акварэль), мастацкага педагога.

15 – 90 гадоў з дня нараджэння Стагановіч Тамары Аляксандраўны (нар. у 1930 г., в.Несутычы Навагрудскага раёна), амерыканскай мастачкі беларускага паходжання (жывапіс, графіка, манументальнае мастацтва).

 

17 – 60 гадоў з дня нараджэння Максімовіч Наталлі Яўгенаўны (нар. у 1960 г.), беларускага вучонага ў галіне фізіялогіі і патафізіялогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1984 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

 

20 – 110 гадоў з дня нараджэння Абрамчука Мікалая Іванавіча (1910, в.Раманаўка Ваўкавыскага раёна – 1974), ваеннага лётчыка-знішчальніка, падпалкоўніка  Савецкай Арміі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943). Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі.

20 – 60 гадоў з дня нараджэння Дзенісенкі Валянціна Аляксандравіча (1960, Гродна – 2005), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, педагога. З 1990 г. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

20 – 50 гадоў з часу адкрыцця культурна-забаўляльнага спартыўнага комплекса “Усход” (Гродна; 1970).

21 – 70 гадоў з дня нараджэння Верацілы Валянціна Алегавіча (нар. у 1950 г., в.Навасёлкі Ваўкавыскага раёна), інжынера,  тэхніка, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Мецэнат года” (2003). З 2001 г. генеральны дырэктар ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”.

22 – 60 гадоў з дня нараджэння Бараненкавай Людмілы Лявонцьеўны (нар. у 1960 г., Гродна), беларускага літаратуразнаўца, крытыка, педагога. З 1969 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

22 – 60 гадоў з дня нараджэння Ільіной Святланы Мікалаеўны (нар. у 1960 г.), беларускага вучонага ў галіне афтальмалогіі, педагога. З 1985 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

22 – 60 гадоў з дня нараджэння Літвінёнак (Марэцкай) Святланы Васільеўны (нар. у 1960 г.), беларускай актрысы, рэжысёра, педагога, заслужанай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама  “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Артыст года” (2005, 2015). З 1984 г. працуе ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры. Выкладае ў Гродзенскім каледжы мастацтваў.

22 – 60 гадоў з дня нараджэння Хорава Алега Генрыхавіча (нар. у    1960 г., Гродна), беларускага вучонага ў галіне отарыналарынгалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. З 1986 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

24 – 110 гадоў з дня нараджэння Супрона Леанарда Феліксавіча (1910 – 1968), беларускага патафізіёлага, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, арганізатара і першага рэктара Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута (1958-1962 гг.).

 

25 – 225 гадоў з часу падпісання Станіславам Аўгустам Панятоўскім, каралём польскім і вялікім князем літоўскім, акта адрачэння ад прастола. Гродзеншчына ўваходзіць у склад Расійскай імперыі  (Гродна; 1795).

 

25 – 80 гадоў з часу ўтварэння Карэліцкага раёна (1940).

27 – 130 гадоў з дня нараджэння Мулькова Мікалая Аляксандравіча (1890, Гродзенская губерня – пасля 1951), ваеннага лётчыка, удзельніка Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Служыў у Гродзенскай крэпасной паветранай роце. Узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4-й ступені, ордэнам Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга.

27 – 120 гадоў з дня нараджэння Лаўскага Вячаслава Якубавіча (1900, в.Слачва Навагрудскага раёна – 1951), беларускага грамадска-культурнага дзеяча, публіцыста, педагога, аднаго з заснавальнікаў беларускага студэнцкага руху. У 1920-1922 гг. вучыўся ў Навагрудскай беларускай гімназіі. У 1930-1934 гг. – выкладчык Навагрудскай беларускай гімназіі. З 1939 г. – начальнік Лідскага дарожнага аддзела.

28 – 100 гадоў з дня нараджэння Карачан Евы Раманаўны (1920, в.Вірышчы Карэліцкага раёна – 2000), работніка сельскай гаспадаркі, ільнавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1958). У 1947-1976 гг. працавала ў калгасе “Новае жыццё” Карэліцкага раёна. Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.