Юбіляры ліпеня

120 гадоў з дня нараджэння Гардзейчыка Барыса Іванавіча (1901, в.Вялікія Бярозаўцы Шчучынскага раёна – 1966), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1947-1951 гг. – старшыня Зэльвенскага райвыканкама.


20 гадоў з часу адраджэння Ганненскага кірмашу ў Зэльве (2001).

 

 


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Бадуліна Анатоля Мікалаевіча (нар. у 1946 г., Гродна), вучонага-гісторыка, сярод навуковых інтарэсаў якога беларускія нацыяналісты і іх дзейнасць у перыяд акупацыі Беларусі фашыстамі, сацыяльныя праблемы пасляперабудоўчага перыяду.


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Ціхановіча Яна Станіслававіча (нар. у 1946 г., в.Варняны Астравецкага раёна), польскага грамадска-культурнага дзеяча, філосафа, культуролага, педагога, публіцыста.


2 – 75 гадоў з дня нараджэння Юртава Віктара Васільевіча (1946 – 1980), удзельніка вайны ў Афганістане, кавалера ордэна Чырвонага Сцяга, капітана міліцыі,  супрацоўніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

 


2 – 50 гадоў з дня нараджэння Раманчука Анатоля Анатольевіча (нар. у 1971 г., Вялікая Бераставіца), беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2001).


4 – 80 гадоў з дня нараджэння Шостак Ірыны Іванаўны (нар. у 1941 г., в.Сарокі Шчучынскага раёна), мастацтвазнаўца.


5 – 120 гадоў з дня нараджэння Вараксіна Уладзіміра Мікалаевіча (1901 – 1980), беларускага савецкага архітэктара. Кіраваў аднаўленнем Новага замка ў Гродне і прыстасаваннем яго пад адміністрацыйную ўстанову.


5 – 120 гадоў з дня нараджэння Абразцова Сяргея Уладзіміравіча (1901 – 1992), савецкага рэжысёра, тэатральнага дзеяча, народнага артыста СССР, Героя Сацыялістычнай працы. У 1940 г. садзейнічаў стварэнню Гродзенскага абласнога тэатра лялек.

 


5 – 80 гадоў з дня нараджэння Акінчыца Івана Іванавіча (нар. у 1941 г.), беларускага філосафа, грамадскага дзеяча, доктара філасофскіх навук, прафесара. У 1967-1973 гг. працаваў у Гродзенскім дзяржаўным педінстытуце імя Я. Купалы.

 


7 – 225 гадоў з дня нараджэння Чачота Яна (1796, в.Малюшычы Карэліцкага раёна – 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа.

 

 


7 – 60 гадоў з дня нараджэння Стралкова Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1961 г., Свіслацкі раён), скульптара, аўтара твораў у станковай скульптуры.


9 – 80 гадоў з дня нараджэння Гуляя Паўла Дзянісавіча (1941 – 2004), беларускага дэрматавенеролага. З 1971 г. працаваў ў ГрДМУ.


9 – 80 гадоў з дня нараджэння Лабунінай Валянціны Сцяпанаўны (нар. у 1941 г.), беларускай культурнай дзяячкі, бібліятэкара, бібліёграфа. У 1969-2003 гг. – загадчык Гальшанскай дзіцячай бібліятэкі.


975 гадоў з дня нараджэння Някляева Уладзіміра Пракопавіча (нар. у 1946 г., Смаргонь), беларускага паэта, празаіка і грамадска-палітычнага дзеяча.


10 – 130 гадоў з дня нараджэння Валошына Паўла Пятровіча (1891, Гродзенская губерня – 1937), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Арганізатар рэвалюцыйных мітынгаў у Гродне, Алекшыцах, Індуры, Лунне, павятовага з’езда БСРГ у верасні 1926 г. у Гродне.


11 – 70 гадоў з дня нараджэння Нікіціна Анатоля Аляксеевіча (нар. у 1951 г.), Старшыні Гродзенскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, намесніка старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2016 г. яго імя занесена ў Кнігу славы горада Гродна.


1150 гадоў з дня нараджэння Безянсон Аліны Іванаўны (нар. у 1971 г., Ваўкавыск), беларускага кампазітара.


13 – 70 гадоў з дня нараджэння Акімавай Таццяны Аляксееўны (нар. у 1951 г.), музычнага педагога. З 1978 г. працуе выкладчыкам у Лідскім дзяржаўным музычным каледжы.


13 – 60 гадоў з дня нараджэння Васюка Генадзя Уладзіміравіча (нар. у 1961 г., в.Старыя Гернікі Шчучынскага раёна), беларускага гісторыка, педагога, кандыдата гістарычных навук. З 1992 г. працуе ў ГрДУ імя Я. Купалы.


14 – 120 гадоў з дня нараджэння Глябовіча Антонія Баляслава (1801, Гродна – 1847), польскага публіцыста, перакладчыка, выдаўца.


14 – 75 гадоў з дня нараджэння Дзіўніча Уладзіміра Аляксеевіча (нар. у 1946 г., ст.Гудагай Астравецкага раёна), беларускага мастака.


16 – 125 гадоў з дня нараджэння Пракапчука Андрэя Якаўлевіча (1896, в.Чамяры Слонімскага раёна – 1970), беларускага вучонага ў галіне дэрматавенералогіі, акадэміка АН Беларусі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, кавалера ордэна Леніна.


17160 гадоў з дня заснавання ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” (1861).

 

 


17 – 80 гадоў з дня нараджэння Шакалы Уладзіміра Пятровіча (1941 – 2016), акцёра тэатра і кіно, заслужанага артыста Украіны і заслужанага артыста Абхазіі. У 1985-1992 гг. працаваў у Гродзенскім абласным драматычным тэатры.

 


17 – 70 гадоў з дня нараджэння Кебіч Людмілы Антонаўны (нар. у 1951 г., г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна), беларускай паэтэссы і музычнага педагога, старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2002).


18 – 70 гадоў з дня нараджэння Шайко Івана Антонавіча (нар. у 1951 г., в.Аславеняты Смаргонскага раёна), расійскага ваеннага метролага, генерал-маёра.


19 – 70 гадоў з дня нараджэння Бушмы Міхаіла Іванавіча (нар. у 1951 г., в.Дзяляцічы Навагрудскага раёна), беларускага фармаколага, доктара медыцынскіх навук, прафесара.


20 – 120 гадоў з дня нараджэння Лазарэвіч (Гільман) Іды Меераўны (псеўд. Іда Мэт; 1901, Смаргонь – 1973), удзельніцы рэвалюцыйнага руху, пісьменніцы.


20 – 50 гадоў з дня нараджэння Вайцюшкевіча Зміцера (сапр. Вайцюшкевіч Дзмітрый Іванавіч; нар. у 1971 г., г.Бярозаўка Лідскага раёна), беларускага спевака і музыканта.


23 – 125 гадоў з дня нараджэння Валынчыка Антона Міхайлавіча (1896, в.Мяльканавічы Слонімскага раёна – 1985), беларускага музычнага дзеяча, харавога дырыжора, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі. З 1947 г. – хормайстар Гродзенскага ансамбля песні і танца “Нёман”. У 1965-1971 гг. – кіраўнік Гродзенскай народнай харавой капэлы настаўнікаў. У 1961-1976 гг. – загадчык кафедры музыкі і спеваў Гродзенскага дзяржаўнага педінстытута імя Я. Купалы.


23 – 25 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў Гродзенскай аптэкі-музея (1996).

 

 


24 – 260 гадоў з дня нараджэння Ясінскага Якуба (1761 – 1794), вайсковага і палітычнага дзеяча, інжынера, паэта, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1794 года пад правадырствам Тадэвуша Касцюшкі. Верш Ясінскага “Пра сталасць: да польскіх выгнаннікаў” быў асобна выдадзены ў Гродне ў 1793 годзе.


24 – 125 гадоў з дня нараджэння Орсы Аляксандра Язэпавіча (1896, в.Нягневічы Навагрудскага раёна – 1959), грамадскага дзеяча беларускай дыяспары ў ЗША, педагога, доктара прыродазнаўчых навук.


24 – 110 гадоў з дня нараджэння Астрэйкі Анатоля (сапр. Астрэйка Акім Пятровіч; 1911 – 1978), беларускага паэта і перакладчыка. У 1946-1948 гг. – старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР.


24 – 25 гадоў з часу пабудовы Свята-Вольгінскай царквы ў Гродне (1996).

 

 


26510 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права г.Навагрудак (1511).

 

 


26 – 125 гадоў з дня нараджэння Варавы Уладзіміра Аляксеевіча (1896, в.Вялікія Жухавічы Карэліцкага раёна – 1929), беларускага пісьменніка, журналіста.  


28 – 60 гадоў з дня нараджэння Курловіча Аляксандра Мікалаевіча (1961 – 2018), савецкага і беларускага спартсмена (цяжкая атлетыка). Чэмпіён XXIV і XXV Алімпійскіх гульняў (1988 г., Сеул; 1992 г., Барселона), чатырохкратны чэмпіён свету (1987, 1989, 1991, 1994 гг.), двухкратны чэмпіён Еўропы (1989, 1990 гг.), уладальнік Кубка свету (1994 г.), дванаццацікратны рэкардсмен свету, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Беларусі. Ганаровы грамадзянін Гродна.


30 – 70 гадоў з дня нараджэння Хамчукова Юрыя Дзмітрыевіча (нар. у 1951 г., в.Мсцібава Ваўкавыскага раёна), беларускага фізіка, кандыдата фізіка-матэматычных навук, сябра Беларускага і Еўрапейскага фізічных таварыстваў.